Аб’яўлены прызыў

Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні — лістападзе бягучага года.

Грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 год і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку і пражываюць на тэрыторыі Лепельскага раёна, вырашана прызваць на тэрміновую ваенную службу, а таксама службу ў рэзерве.
Для правядзення прызыву грамадзян створаны прызыўныя камісіі. Старшыня прызыўной камісіі — намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Грамадзяне, якія не атрымалі павестку аб яўцы, абавязаны звярнуцца ў райваенкамат (г. Лепель, вул. Калініна, 74, кабінет №8) з пятага верасня па 31 лістапада бягучага года. Пры сабе патрэбна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу.
Васіль ШАПКА,
ваенны камісар
Лепельскага райваенкамата.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.