Атэстацыя рабочых месцаў

У 2013 годзе ў большасці арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія маюць працоўныя месцы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, заканчваецца тэрмін дзеяння атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, праведзенай у 2008 годзе.
Атэстацыя неабходна для вызначэння права на датэрміновую пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы, прадастаўлення дадатковага водпуску, скарочанага працоўнага дня, устанаўлення даплат.


Неправядзенне наймальнікам атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, парушэнне існуючага парадку з’яўляеццца адміністрацыйным правапарушэннем, адказнасць за якое прадугледжана арт. 9.19. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Сяргей МАКАРСКІ,
галоўны спецыяліст па ахове працы райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.