Весткі з ДРБУ-202

Прымаем на баланс
На пачатку мінулага года на балансе ДРБУ-202 знаходзілася 624,6 кіламетра аўтамабільных дарог. Работнікі прадпрыемства падтрымліваюць на іх парадак, рамантуюць асфальтавае пакрыццё, прыбіраюць зімой снег, пасыпаюць асабліва небяспечныя ўчасткі пясчана-солевай сумессю. На працягу года на баланс былі прыняты яшчэ 23,5 кіламетра аўтадарог рознага значэння.

Дарожнае будаўніцтва
За год работнікі прадпрыемства пабудавалі больш за дзесяць кіламетраў аўтадарог, прычым не толькі на тэрыторыі раёна. Так, зроблены паўтаракіламетровы пад’езд да вёскі Бяседы, участак дарогі паміж вёскамі Валова Гара і Прудок даўжынёй у чатыры кіламетры. Амаль чатыры з паловай кіламетры дарогі да возера Суя ў Полацкім раёне таксама зроблены рукамі лепельскіх дарожнікаў.

Справы рамонтныя
На працягу мінулага года сіламі ДРБУ-202 праведзены бягучы рамонт на больш як трох кіламетрах аўтамабільных дарог. Акрамя гэтага, працаўнікі прадпрыемства ўдзельнічалі ў рамонтных работах на вуліцах і ў дварах горада. Яны ўкладвалі асфальтавае пакрыццё на вуліцы Караленкі, завулку Ялугіна, добраўпарадкоўвалі дваровыя тэрыторыі. Да Дня горада ў Полацку рамантавалі вуліцы і тратуары, зарабілі больш за тры з паловай мільярды рублёў.

Тысячы тон
За мінулы год, у асноўным на працягу цёплага перыяду, асфальтабетонным заводам ДРБУ-202 было зроблена амаль дваццаць тысяч тон асфальтабетону розных падбораў. Працаўнікам падраздзялення часам даводзілася працаваць у вельмі напружаным рэжыме.

Заработная плата
Сярэдняя налічаная заработная плата на працягу адзінаццаці месяцаў 2012 года склала 3471 тысячу рублёў. За снежань гэты паказчык дасягнуў сумы ў 5240 тысяч рублёў.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.