Вуліца заасфальтавана

На адрас электроннай пошты рэдакцыі дасланы ліст такога зместу:

“Добры дзень! Крыху менш за два месяцы я пісаў вам наконт вуліцы Караленкі. І сёння ў мяне няма слоў… акрамя слоў удзячнасці! Не ведаю, ці вы паспрыялі рамонту гэтай вуліцы, ці не, але асабіста я дагэтуль не магу нарадавацца новым пакрыццём!

Да роўнага і гладкага асфальту проста ўмомант прывыкаеш, а старая “дарога” ўспамінаецца цяпер як страшны сон. У любым выпадку дзякуй і вам, і дарожнікам.

 Lepel2012@yandex.by”

 Новае асфальтавае пакрыццё на ўчастку вуліцы імя Караленкі ад Юбілейнай крамы паклалі дарожнікі з ДРБУ-202. Выкарыстана 575 тон асфальтава-бетонных сумесяў, укладзены новы асфальт на 610 метрах дарогі, на астатняй частцы вуліцы зроблены ямачны рамонт. Рэканструяваны два аўтобусныя прыпынкі агульнай плошчай 150 квадратных метраў, заасфальтавана пашырэнне вуліцы на прымыканні да Полацкага тракта — яшчэ 70 квадратных метраў.

 На аб’екце працавала шмат разнастайнай дарожнабудаўнічай тэхнікі: грэйдар, асфальтаўкладчык, тры каткі, фрэза на шасі трактара МТЗ-80, асфальтабетонную сумесь падвозілі тры МАЗы. Асфальтабетоншчык Аляксандр Міснік і машыніст катка Сяргей Прускі яшчэ раз паказалі сябе выдатнымі прафесіяналамі.

 Усяго на рамонце вуліцы Караленкі было асвоена 364,4 мільёна рублёў.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.