Дзяржаўная дапамога сем’ям

З 11 ліпеня бягучага года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня бягучага года № 569 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь” “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія вы-хоўваюць дзяцей”.
Так, пастановай зацверджаны палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама палажэнне аб камісіі па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці.

Унесены шэраг кардынальных змяненняў у парадак прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці. У прыватнасці, дапамога па часовай непрацаздольнасці цяпер прызначаецца ў памеры 80 працэнтаў сярэднядзённага заробку за дванаццаць каляндарных дзён непрацаздольнасці і памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку за наступныя каляндарныя дні непарыўнай часовай непрацаздольнасці. Памер сярэднядзённага заробку для вылічэння дапамог работнікам вызначаецца за шэсць каляндарных месяцаў, папярэдніх месяцу, у якім узнікла права на дапамогу.
Звяртаю ўвагу, што змяненні закранулі і іншыя аспекты прызначэння дапамог.
Валянціна ІГНАЦЕНКА,
начальнік аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.