Заплаціце падаткі загадзя

Блізіцца да заканчэння тэрмін уплаты падаткаў на нерухомасць і зямлю для фізічных асоб. Па стане на 24 кастрычніка падатак на нерухомасць заплачаны ў суме 701987328 рублёў або 72,9 працэнта ад неабходнага, на зямлю — 338491408 рублёў ці 74,6 працэнта ад наяўнага, на арэнду зямлі — 83794590 рублёў альбо 62,5 працэнта ад налічанага.

Апошнім тэрмінам уплаты ўсіх гэтых падаткаў з’яўляецца 15 лістапада, аднак лепей разлічыцца за іх на два — тры дні раней, каб не спазніцца ў ходзе электронных пералічэнняў праз банкаўскія ўстановы і не трапіць у лік даўжнікоў, з якіх будзе спаганяцца кошт гэтых падаткаў разам з пеняй праз суд.

Ларыса КАРАСЬ,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
ІМПЗ РБ па Лепельскім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.