Каскад перамог

Чарговую перамогу выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” прывезлі з Пятага адкрытага першынства клуба “Спарта”, якое праходзіла ў Мінску. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 180 юных спартсменаў з розных краін.
У комплексе практыкаванняў “Спарынг” юныя спартсмены заваявалі чатыры першыя месцы. У вагавой катэгорыі да 40 кілаграмаў, ва ўзросце сем — восем год першае месца заняў Ягор Хацкевіч.

У гэтай жа вагавой катэгорыі, ва ўзросце ад дзевяці да дзесяці год, першым стаў Сяргей Крывіцкі. У вагавой катэгорыі да 35 кілаграмаў, ва ўзросце ад 11 да 13 год, першае месца заняў Дзяніс Шнітко. У катэгорыі да 30 кілаграмаў (узрост — 11 — 13 год) першае месца заняў Саша Сямёнаў. Другое месца ў гэтым відзе практыкаванняў у вагавой катэгорыі да 38 кілаграмаў (узрост — дзевяць — дзесяць год) заняла Ксюша Галуза. У вагавой катэгорыі да 29 кілаграмаў (узрост — сем — восем год) другім стаў Саша Максімаў.

Трэцяе месца ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” заняў Жэня Агапонька (вагавая катэгорыя — да 30 кілаграмаў, узрост — ад адзінаццаці да 13 год), Мікіта Шаура (вагавая катэгорыя — да 40 кілаграмаў, узрост — сем — восем год), а ў катэгорыі да 42 кілаграмаў, ва ўзросце ад адзінаццаці да 13 год, трэцяй была Насця Тухто.
Нядрэнна праявілі сябе лепяльчане і ў комплексе практыкаванняў “Туль”. Трэцяе месца занялі Жэня Агапонька, Саша Рагавенка і Насця Тухто. Добра праявіў сябе на першынстве і юны спартсмен Паша Сушко.
Трэцяе месца ў комплексе практыкаванняў “Туль” выхаванцы секцыі таэквандо занялі і ў камандным заліку.
Усе спартсмены, якія занялі на першынстве прызавыя месцы, узнагароджаны Ганаровымі граматамі і медалямі. Аднак упэўнена, што ўдзел у Пятым адкрытым першынстве клуба “Спарта” — гэта чарговая прыступка да новых вышынь і перамог.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.