Крадзяжы на дачах

Адным з самых распаўсюджаных відаў злачынстваў, якія прыходзіцца раскрываць работнікам аддзялення крымінальнага вышуку, з’яўляюцца крадзяжы. Нярэдка рэчы грамадзян знікаюць з гаспадарчых пабудоў, дач. Так, у мінулым годзе было ўчынена тры крадзяжы з дачных кааператываў “Здароўе”, “Баравенка”, размешчаных непадалёк ад вёскі Жарсцвянікі. Здабыткам злачынцаў сталі тэлевізары, посуд, гумавая лодка, мотакаса. Тры крадзяжы ў дачных кааператывах было ўчынена і сёлета. Былі ўкрадзены посуд, бытавая тэхніка, гумавая лодка і прадукты. У большасці выпадкаў злачынцы пранікаюць у дамы праз вокны.

Хочацца звярнуцца з просьбай да грамадзян, якія маюць дамы ў дачных кааператывах, быць асабліва пільнымі, звяртаць увагу на невядомых асоб, чужы транспарт, якія з’яўляюцца ля прыватных сядзіб. Для таго, каб засцерагчы сваю маёмасць, пажадана падключыць дачны дом да пульта цэнтралізаванай аховы. Не трэба захоўваць у дачных дамах каштоўныя рэчы.
Звяртайцеся ў аддзяленне крымінальнага вышуку па тэлефонах 4-18-40 або 4-70-83. Будзем вельмі ўдзячныя за аказаную дапамогу.
Аляксандр ПАЎЛОЎСКІ,
начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.