Лепшыя на першынстве

З чарговымі перамогамі прыехалі з першынства Віцебскай вобласці па дзюдо юныя спартсмены секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”. Першынство вобласці праходзіла ў Полацку ў рамках праграмы “Алімпійскія дні моладзі”.


У вагавой катэгорыі да 55 кілаграмаў першае месца заняў вучань гімназіі імя І. Ерашова Дзмітрый Грук, другое месца ў вагавой катэгорыі да 81 кілаграма — Ягор Тухто (СШ № 4), а трэцяе ў катэгорыі да 48 кілаграмаў прысуджана Алене Камоцкай, вучаніцы гімназіі.
Паездка нашых дзюдаістаў была арганізавана пры падтрымцы аддзела спорту і турызму райвыканкама. Наперадзе ж юных спартсменаў чакае шэраг новых поспехаў.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.