Навіны: дзень за днём

Ёсць праца ў меліяратараў

З надыходам зімы аб’ём працы ў меліяратараў істотна скарачаецца, але не спыняецца. Так, узімку працаўнікі Лепельскага ПМС шчыруюць на трох аб’ектах. Першы — рэканструкцыя меліярацыйных сістэм былога калгаса “Парыжская Камуна”. Аднаўляюцца каналы і іншыя збудаванні ля вёсак Бораўна, Будзішча. Другі аб’ект — капітальны рамонт меліярацыйнай сістэмы ля вёскі Іван Бор. Там акрамя абнаўлення каналаў трэба наладзіць адсыпку і высечку кустоў на меліярацыйнай дарозе. Важны аб’ект — перспектыўны жылы квартал па вуліцы Чуйкова. Там павінны быць узведзены тры 100-кватэрныя дамы, іншыя аб’екты інфраструктуры. Папярэдне ж трэба пракласці сістэмы дрэнажу для адводу лішняй вільгаці, чым і займаюцца лепельскія меліяратары.

Жыллёвае будаўніцтва

2012 год для працаўнікоў ДКУБП “Лепельскай ПМК-75” выдаўся не самым удалым у плане ўзвядзення жылля. Былі пабудаваны толькі 40-кватэрны дом па завулку Ялугіна і адзін індывідуальны дом. Агулам было здадзена пад ключ 2364 квадратныя метры жылля.
Прамысловыя аб’екты
Летась будаўнікі ПМК-75 у поўнай меры былі задзейнічаны больш як на 15 аб’ектах прамысловага прызначэння. Сярод іх найбольш важнымі былі будаўніцтва фермы “Цаліна” ў Горках, дзе асвоена 11778 мільёнаў рублёў, капрамонт сховішчаў вайсковай часці ў Заслонаве на 1599 мільёнаў рублёў, рамонт фермы ў Курмялёўцы (1249 мільёнаў). Усяго за 2012 год прадпрыемства асвоіла 25680 мільёнаў рублёў.

Планы на год

На 2013 год працаўнікі ПМК-75 не толькі ладзяць планы, а ўжо і пачалі інтэнсіўна працаваць. Першым важным аб’ектам па праве лічыцца 100-кватэрны жылы дом па вуліцы Чуйкова плошчай 5953 м2, на ім трэба асвоіць больш за 37 мільярдаў рублёў. На рэканструкцыі будынка былога цэнтра дзіцячай творчасці пад краязнаўчы музей сёлета лепельскім будаўнікам належыць асвоіць паўмільярда рублёў. Больш за 39 мільярдаў выдзяляецца на будаўніцтва фермы ў Поўсвіжы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.