“Неабходна ўпарадкаваць арганізацыю работы наглядальнікаў”

Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў у час прыёму грамадзян у грамадскай прыёмнай рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Для забеспячэння нармальных умоў для работы наглядальнікаў неабходна ўпарадкаваць арганізацыю іх работы”, — сказаў Анатоль Рубінаў, прымаючы работніка мінскага прадпрыемства, які ўжо 15

гадоў узначальвае адну з выбарчых камісій сталіцы.

Паводле дзеючага заканадаўства, ад дзесяці выбаршчыкаў можна вылучыць наглядаль­ніка. У Мінску ў сярэднім на адзін участак можа прыпадаць ад адной да чатырох тысяч выбаршчыкаў. Гэта значыць, тэарэтычна на адным участку ў спальным раёне могуць аказацца амаль 300 наглядальнікаў толькі ад грамадзян.

“Трыста чалавек могуць тэарэтычна прыйсці. Ну, нават калі прыйдзе пяцьдзясят чалавек, то яны дэзарганізуюць… Узнікнуць цяжкасці ў камісіі, каб гэтым наглядальнікам стварыць умовы для работы. Нельга ж памяшканне напоўніць, і там наогул бу­дзе не развярнуцца. Павінна быць нейкая арганізацыя. Трэба загадзя планаваць. Абмежаванняў няма, але планаванне павінна быць. Гэта толькі пытанне арганізацыі”, — сказаў старшыня Савета Рэспублікі. — Калі ўлічыць, што наглядальнік акрэдытуецца ў дзень прадстаўлення дакумента аб яго накіраванні, то гэта можа адбыцца і ў дзень выбараў, у любы час да заканчэння галасавання.

На думку Анатоля Ру­бінава, неабходна зрабіць так, каб наглядальнікі акрэдытава­ліся загадзя, не пазней за апошні дзень перад днём галасавання. Аднак ён пад­крэсліў, што размова не ідзе аб замежных наглядальніках, а менавіта аб тых, якіх вылучаюць грамадзяне. Таксама Анатоль Рубінаў адзначыў, што парог дзесяць чалавек для вылучэння наглядальнікаў можна было б павялічыць, напрыклад, да ста чалавек.

“Але я лічу, што гэта толькі на наступныя выбары. Цяпер ужо ўсё вызначана”, — пад­крэсліў пры гэтым старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя пытанняў, звязаных з выбарамі, грамадзяне на прыёме ў Анатоля Рубінава ўзнімалі праблемы падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў рабочых спецыяльнасцяў, выдзялення льготных крэдытаў на будаў­ніцтва жылля для таленавітай моладзі, магчымасці рэалізацыі вырабаў народных майстроў пенсійнага ўзросту. Усе прапановы, што паступілі, былі запісаны і ўзяты старшынёй Савета Рэспублікі на кантроль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.