Незаконнае захоўванне зброі

З мэтай актывізацыі работы па папярэджанні правапарушэнняў з прымяненнем агнястрэльнай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пастаянна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы па канфіскацыі ў насельніцтва зброі, якая захоўваецца незаконна. Мерапрыемствы накіраваны на добраахвотнае або прымусовае адабранне агнястрэльнай зброі.
У час праведзеных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал” у перыяд з васьмі гадзін першага красавіка да 20 гадзін пятага красавіка аддзелам унутраных спраў райвыканкама было канфіскаваны тры гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і адзін газавы пісталет, адна незарэгістраваная зброя і тры снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя гэтага, былі добраахвотна здадзены газавы пісталет і адна гладкаствольная зброя.
За незаконнае выкарыстанне зброі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці трое грамадзян.
Шмат непрыемнасцей чакае тых, хто вырабляе, незаконна валодае баявой зброяй або боепрыпасамі. Кожны раз падобныя факты будуць прыводзіць да ўзбуджэння крымінальнай справы.
Андрэй КАЖАН,
старшы інспектар па дазваляльнай сістэме аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.