Новыя перамогі

Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”, якія паспяхова пераймаюць навыкі барацьбы ў трэнера Іны Паповай, у чарговы раз праславілі Лепельшчыну на дванаццатым Калядным Кубку, які праходзіў у Мінску. Акрамя лепяльчан, удзел у спаборніцтвах прынялі 270 юных спартсменаў з Мінска, Віцебска і Светлагорска.
Паядынкі юных спартсменаў адбыліся ў лёгкаатлетычным манежы Вучылішча алімпійскага рэзерву.


Так, у комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год другое месца заняў Паша Сушко, трэцяе месца ў гэтай жа катэгорыі — Аліна Кузьміна. Ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 год перамагла Аліна Аўфяронак, а трэцяй у гэтай жа ўзроставай катэгорыі стала Насця Тухто.
Выдатна праявілі сябе нашы спартсмены таксама ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі ад пяці да шасці год (21 кілаграм) другое месца прысуджана Арсенію Шаманідзі, у гэтай жа ўзроставай катэгорыі першае месца заняў Ваня Жук (плюс 24 кілаграмы). У катэгорыі ад сямі да васьмі год, у вазе 23 кілаграмы, другое месца заняў Паша Сушко. Першае месца ў “Спарынгу” заняла Аліна Кузьміна (вагавая катэгорыя — 24 кілаграмы). Другое месца ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да сямі год (вага — 24 кілаграмы) заняла Віка Урбан, а ў катэгорыі ад сямі да васьмі год (плюс 29 кілаграмаў) пераможцам стаў Ягор Хацкевіч.
Другімі ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” сталі Сняжана Целепень (узроставая катэгорыя — ад дзевяці да дзесяці год, вага — 31 кілаграм), Аліна Аўфяронак (плюс 45 кілаграмаў) і Ксюша Галуза (узроставая катэгорыя — ад 12 да 14 год, вага — 38 кілаграмаў).
Выдатна выступіў на спаборніцтвах таксама васьмігадовы Саша Максімаў, паказаўшы выдатную тэхніку барацьбы ў комплексах практыкаванняў “Туль” і “Спарынг”.
Юныя спартсмены прывезлі з сабой Ганаровыя граматы, медалі, сертыфікаты ўдзельнікаў і мноства новых яркіх уражанняў.
С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.