Тыдзень прафарыентацыі

У Новавалосавіцкай СШ-садзе адбыўся тыдзень прафарыентацыі. Выпускныя класы пабывалі на Лукомльскай ДРЭС. У дашкольнай групе прайшлі заняткі “У свеце прафесій”. Дзеці размалёўвалі карцінкі, якія адлюстроўваюць працу прадстаўнікоў розных прафесій. Вучні малодшых класаў зрабілі выставу малюнкаў “Вясёлка прафесій”. Сярэдняе вучнёўскае звяно выпусціла сценгазету “Прафесіі маіх бацькоў”, дзе змясцілі фотаздымкі бацькоў на працы, вершы аб розных прафесіях.

Старшакласнікі папрацавалі над афармленнем улётак “Прафесіі маёй будучыні”. Былі запрошаны бацькі, прадстаўнікі лясніцтва. Яны расказалі пра свой жыццёвы выбар.
«Вясёлка камянёў»
У краязнаўчым музеі прайшла выстава-продаж “Вясёлка камянёў”. Сталічны індывідуальны прадпрымальнік Віталь Гуліцкі прапаноўваў лепяльчанам упрыгожванні з мінералаў: падвескі, каралі, завушніцы, бірулькі, кулоны, бранзалеты, сувеніры, пярсцёнкі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.