Ушанавалі ветэранаў

Прадстаўнікі цэхавага, прафсаюзнага камітэтаў сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” падрыхтавалі падарункі для былых работнікаў арганізацыі напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Людзям, якія не адзін дзясятак год аддалі добрасумленнай працы ў сельскай гаспадарцы, работнікі СВФ “Заазер’е” выказалі цёплыя словы ўдзячнасці, падрыхтавалі памятныя падарункі.
Шмат год адпрацавалі ў СВФ “Заазер’е” (былы калгас імя Калініна) Ганна Кордзік, Славік Нікіцін, Святлана Аксяновіч, Еўдакія Дальчаніна і Валерый Жарнасек.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.