У раённым выканаўчым камітэце

Дзяржаўны план — закон
У цэлым народна-гаспадарчы комплекс Лепельшчыны развіваецца дынамічна. Працоўнымі калектывамі забяспечана станоўчая дынаміка па тэмпе росту рознічнага тавараабароту — 107,4 працэнта, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях — 103,3.
Экспарт тавараў без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў склаў па выніках працы васьмі месяцаў 124,8 і 124,6 працэнта адпаведна пры заданні 150 працэнтаў, экспарт паслуг па тэрыторыі — 134,4 пры заданні 150 працэнтаў.


Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 841,9 мільярда рублёў, што складае 221,1 працэнта да 2011 года, інавацыйнай прадукцыі — 264,8 млрд рублёў.
У будаўнічым комплексе ўведзена ў эксплуатацыю жылля 10499 квадратных метраў, што складае 75 працэнтаў да задання.
З запланаваных на бягучы год 23 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці прыцягнута 13.
На жаль, не па ўсіх пазіцыях забяспечаны рост аб’ёмаў асноўных тавараў-прадстаўнікоў. Індэкс прамысловай вытворчасці па раёне з 111,5 працэнта за студзень — сакавік сёлетняга года знізіўся да 109,2 працэнта за студзень — верасень. Ніжэй узроўню студзеня — верасня 2011 года забяспечаны паказчык па інвестыцыях у асноўны капітал у цэлым па тэрыторыі і камунальных унітарных прадпрыемствах, гаспадарчых таварыствах з доляй дзяржуласнасці больш за 50 працэнтаў.
Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці і ў арганізацыях сельскай гаспадаркі па выніках студзеня — жніўня бягучага года склалася на ўзроўні 2,1 і 6,7 працэнта. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 5,3 працэнта пры заданні мінус восем. Чатырма суб’ектамі гаспадарання атрыманы страты.
Заданне па здачы на перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў забяспечана па макулатуры на 41,9 працэнта, шкла — на 65,8, тэкстылю — на 48,8, пластмасе і ПЭТ-упакоўцы — на 19,5, гуме — на 25.
Да канца года неабходна прыцягнуць у гаспадарчы абарот 10 аб’ектаў нерухомасці.
Намечаны шэраг мер па ўстараненні недахопаў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.
Бюджэтная скарбонка
У бюджэт раёна за 9 месяцаў 2012 паступіла 162928,5 млн рублёў, у тым ліку ўласных даходаў 85401,2 млн, або 101,7% ад плана 9 месяцаў і 85,7% ад гадавога. Да ўзроўню мінулага года паступленні ўласных даходаў узраслі ў 2,2 раза. План даходаў выкананы ўсімі сельскімі Саветамі.
Асноўныя сумы плацяжоў у бюджэт раёна забяспечылі адкрытае акцыянернае таварыства “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” — 19,2%, Лепельскае аддзяленне адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” — 2,7%, арганізацыі Лепельскага райспажыўтаварыства — 4,8%.
Асноўная прыбытковая крыніца бюджэту — падаходны падатак, паступленні па якім склалі 32303,4 млн рублёў. Падатку на прыбытак паступіла 15772,0 млн рублёў — у 4,2 раза больш за ўзровень 2011 года.
Павышэнне раённым Саветам дэпутатаў ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць дазволіла дадаткова прыцягнуць 2227,4 млн рублёў.
Мэтанакіраванае размяшчэнне часова свабодных грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках забяспечыла дадатковае паступленне ў бюджэт 849,6 млн рублёў, у тым ліку па сельсаветах — 151,4 млн.
Запазычанасць па бюджэтных пазыках склала 5059,7 млн рублёў, у тым ліку пратэрмінаваных — 3893,2 млн.
За 9 месяцаў расходы склалі 161234,0 млн рублёў. На выплату заработнай платы асвоены гадавыя планавыя прызначэнні на 87%, на камунальныя плацяжы, харчаванне і медыкаменты — 68,3%, на набыццё мяккага інвентару і абсталявання, на аплату бягучага рамонту будынкаў і памяшканняў — 95%.
В. ВАЛОДЗІН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.