У раённым выканаўчым камітэце

Грамадская бяспека

Выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавiка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў частцы бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх знаходзіцца на строгім кантролі райвыканкама. На чарговым пася­джэнні зацверджаны комплекс мер у гэтым напрамку.

Сельскім выканаўчым камітэтам  сумесна з установай аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» неабходна разгледзець магчымасць стварэння ў сельскіх установах аховы здароўя дадатковых ложка-месцаў для медыцынскай рэабілітацыі грамадзян, якія пакутуюць ад алкагалізму, аказаць дапамогу

інвалі­дам I і II груп, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пенсійнага ўзросту, шматдзетным сем’ям у рамонце печаў, электраправодкі, ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА) з вывадам сігналу трывогі на знешнюю сігнальна-гукавую прыладу (СГП), у тым ліку з прыцягненнем сродкаў уласні­каў жылых памяшканняў і арганізацый, у якіх грамадзяне раней працавалі ці працуюць у цяперашні час.

 Разам з аддзелам адукацыі трэба адкарэктаваць зводную інфармацыю аб дзецях у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 г. №1493. Да 30 снежня 2013 г. патрабуецца арганізаваць устаноўку АПА з вывадам сігналу трывогі на СГП жылых дамоў і кватэр, у якіх пражываюць непаўналетнія дзеці, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стано­вішчы, і праводзіць яе не пазней за 10 рабочых дзён з моманту пастаноўкі на ўлік ізноў выяўленых падобных асоб.

 Сіламі назіральных камісій сумесна з пажарна-тэхнічнымі камісіямі варта праводзіць не ра­дзей за адзін  раз у паўгоддзе абследаванне жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасці, гаспадарчым вя­дзенні або аператыўным кіраванні арганізацый незалежна ад формаў уласнасці,  прыняць меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.  Аб’яднаўшы намаганні з райпо, раённым вузлом паштовай сувязі, іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, забяспечыць наяўнасць у гандлёвай сетцы сельскіх населеных пунктаў і ў паштовых ад­дзяленнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і элементаў сілкавання да іх, засцерагальнікаў і аўтаматычных выключальнікаў для абароны электрычных сетак, а таксама элементаў пячнога ліцця.

 Камунальнаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Лепель», камунальнаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству «Бароўка» разам з раённым вытворчым участкам «Лепельрайгаз», раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях да 1 кастрычніка 2013 г. абследаваць дапаможныя і падвальныя памяшканні шматкватэрных жылых дамоў, інжынерныя камунікацыі і газавыя запорныя арматуры, прыняць неадкладныя меры па ўстараненні хібаў.

 Намечаны шэраг іншых канкрэтных захадаў з мэтай павышэння бяспекі насельніцтва.

Запазычанасць —ліквідаваць

Выплата абавязковых страхавых узносаў су­б’ектамі гаспадарання і пагашэнне запазычанасці ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва па-ранейшаму выклі­каюць заканамерную трывогу. На 1 жніўня  2013 г. доўг арганізацый раёна склаў 6484,0 млн руб., у тым ліку ААТ «Лепельпрамшвеймэбля» — 84,4 млн, ААТ «Лядна» — 822,4 млн, ААТ «Лепель-Лён» — 235,4 млн, ААТ «Ладасна» — 1471,1 млн, ААТ «Чарэйшчына» — 1373,0 млн, ААТ «Лепельаграсэрвіс» — 822,8 млн, УП «Будаўнік» — 63,6 млн, КУВСГП «Баброва» — 1211,1 млн, ДСГУ «Лепельская СС» — 230,6 млн, філіял «Дражна» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» —  51,7 млн, ПП «Столяр-сэрвіс» — 4,5 млн, ТАА «Прэстыж­драўніна» — 111,3 млн руб., ТДА «ЛесБудЗбыт» — 2,1 млн руб.

 Аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва павінен інфармаваць штомесяц да 10 чысла раённы выканаўчы камі­тэт аб  выплаце бягучых плацяжоў і пагашэнні запазычанасці мінулых гадоў; весці мэтанакіраваную работу па кантролі за выкананнем заканадаўства аб сацыяльным страхаванні.

 Выкарыстанне меліяраваных зямель

  За 2011 — 2012 гады рэканструяваны меліярацыйныя сістэмы «Стаі», «Калініна», «Свядзіца» на плошчы 563 гектары. Аграмеліярацыйныя мерапрыемствы выкананы на 192 гектарах.

 На сёлетні год на асушэнне ўчастка ў СВФ «Заазер’е» выдзелена 1,226 млрд рублёў з абласнога бюджэту. На рэканструкцыю меліярацыйных сістэм выдаткоў­ваецца з рэспубліканскага бюджету 6,9 млрд руб.  За сем месяцаў асвоена па новым будаўніцтве 226 млрд рублёў і перададзена гаспадарцы 73 гектары асушаных угоддзяў. На рэканструкцыі асвоена 2,666 млрд рублёў капіталаўкладанняў і ўведзены ў эксплуатацыю 102 гектары на меліярацыйнай сістэме «Парыжская камуна» ў ААТ «Лепельаграсэрвіс».

 У цяперашні час вядзецца рэканструкцыя меліярацыйных сістэм «Тэльмана» ў ААТ «Чарэйшчына» (185 га), «Парыжская камуна» ў ААТ «Лепель­аграсэрвіс» (194 га). Меліяратары рупяцца таксама на абуладкаванні водапрыёмнікаў на рацэ Свядзіца ў «Пражэктары» даўжынёй 4,4 кіламетра.

 На рамонтна-эксплуатацыйныя работы ў 2013 годзе выдаткавана  з рэспубліканскага бюджэту 955,0 млн руб., з абласнога — 878,0 млн, асвоена 1,8 млрд рублёў.  Да канца года ПМС яшчэ неабходна здаць у эксплуатацыю 379 гектараў рэканструяваных зямель, выканаць комплекс работ на рацэ Свя­дзіца.

 У выніку жыццядзейнасці баброў адбываецца падтапленне сельскагаспадарчых угоддзяў, псуюцца дрэнажныя сістэмы, што вядзе да паўторнага забалочвання зямель.

 Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна часцяком выкарыстоў­ваюць асушаныя землі не па праекце. З-за несвоечасовага перазалужэння адбываецца зарастанне плошчаў драўняна-хмызняковай расліннасцю. Асушаныя адкрытай сеткай тарфянікі на меліярацыйных сістэмах «Луцішча» ў  КУВСГП «Лепельскае», «Гарадзец» у КУВСГП «Баброва» зараслі хмызняком.

 Меліяраваны гектар павінен працаваць з поў­най аддачай. І для гэтага ў гаспадарак ёсць усе перадумовы.  

Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.