У раённым выканаўчым камітэце

Рэальны сектар эканомікі і бюджэт

 У цэлым вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна настройваюць на аптымістычны лад. Дынаміка прасочваецца ў пераважнай большасці галін. Паспяхова рэалізаваны сем кантралюемых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, а па дзесяці паказчыках маецца станоўчая дынаміка. Тэмпы росту рознічнага тавараабароту забяспечаны ў памеры 110,1 працэнта. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях склала 112,2 працэнта.

Удзельная вага выдаткаў на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капі­тал дасягнула 30,3 працэнта. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 547,6 млрд. рублёў, што складае 249,8 працэнта да 2011 года, інавацыйнай — за студзень — сакавік — 170,5. У будаўнічым комплексе ўве­дзена ў эксплуатацыю  7857 квадратных метраў жылля.

  На жаль, не па ўсіх пазіцыях забяспечаны рост аб’ёмаў асноўных тавараў-прадстаўнікоў. Індэкс прамысловай вытворчасці з 111,5 працэнта за студзень — сакавік бягучага года знізіўся да 109,4  за студзень — чэрвень. Больш эфектыўна і мэтанакіравана варта працаваць над прыцягеннем інвестыцый у асноўны капітал.

 На пасяджэнні выканкама намечаны канкрэтныя крокі па інтэнсіфікаацыі вытворчасці.

* * *

 У бюджэт раёна ў першым  паўгоддзі паступіла 111208,6 млн. рублёў, у тым ліку ўласных даходаў — 58365,6 млн., або 103,3% ад паўгадавога плана. Да ўзроўню мінулага года ўласныя даходы ўзраслі ў 2,5 раза. Выкананне плана даходаў забяспечана ўсімі сельскімі Саветамі.

 Асноўныя сумы плацяжоў забяспечылі ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” — 23,9%, Лепельскае аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» — 3,7%, раённае спажывецкае таварыства — 4,9%.

 Больш за 75,0% паступленняў забяспечана за лік падаходнага падатку, падаткаў на прыбытак і  на дабаўленую вартасць.

 Павышэнне ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць дазволіла дадаткова прыцягнуць у бюджэт 1325,7 млн. рублёў.

 Ад продажу зямельных участкаў у бюджэт паступіла 197,0 млн. рублёў, невыкарыстоўваемай маёмасці — 520,7. Ад размяшчэння грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках у банках дадаткова атрымана 617,4 млн. рублёў.

 Па бюджэтных пазыках запазычанасць склала 5876,8 млн. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная — 4364,0. Найбольшае адставанне ў выкананні графіка пагашэння запазычанасці дапусцілі КУВСГП “Баброва”, ААТ “Ладасна”, ААТ “Чарэйшчына”.

Сацыяльны барометр

 Паведамленні і заявы людзей з’яўляюцца своеасаблівым сацыяльным барометрам, дапамагаюць уладным структурам трымаць руку на пульсе жыцця, аператыўна рэагаваць і ліквідоўваць недахопы, ствараць для насельніцтва камфортныя ўмовы пражывання. І што маем на практыцы? У першым паўгоддзі 2012 года ў райвыканкам паступіла 132 звароты  грамадзян, з іх 91 — пісьмовы, 41 — вусны і чатыры ад юрыдычных асоб. Колькасць іх у параў­нанні з аналагічным перыядам 2011 года зменшылася на пяць. Насельніцтва не звярталася па пытаннях прамысловасці, паслуг сувязі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, маладзёжнай палітыкі.

 У 22 калектыўных зваротах грамадзяне выказвалі незадаволенасць ходам  капітальнага рамонту жылых дамоў, водазабеспячэння, газазабеспячэння, утрымання дарог.

 З вышэйстаячых органаў на выкананне ў райвыканкам накіравана дзесяць зваротаў.

 Кіраўніцтвам райвыканкама прыняты 41 чалавек. Пытанні, што ўздымаюцца на прыёмах, таксама носяць сацыяльную накіраванасць (паляпшэнне жыллёвых умоў, рамонт жылля, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне). На выязных прыёмах прынята дзевяць грамадзян.

 У практыку ўкаранёны новыя формы работы, якія дазваляюць грамадзянам аператыўна вырашаць паўсядзённыя пытанні, атрымліваць больш інфармацыі аб дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў. На тэлефон «гарачай лініі» звярнулася 22 чалавекі. Пад час правядзення «прамых тэлефонных ліній» старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі звярнулася пяць чалавек. На сайт выканкама паступіла шэсць  зваротаў ад грамадзян, адзін — ад юрыдычнай асобы.

 Апрача ўсяго ў сельвыканкамах разгледжана 117 зваротаў —  на 32 менш за аналагічны перыяд 2011 года.

 І яшчэ некалькі красамоўных лічбаў. Структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і сектарам «адно акно» было ажыццёўлена 16430 адміністрацыйных працэдур, што на 1647 менш у параўнанні з 2011 годам, а колькасць запытаў павялічылася на 216. Сельскімі выканаўчымі камітэтамі выканана 4080 адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян.

 З поўным выкарыстаннем праграмнага комплексу «адно акно» працавалі сектар «адно акно», упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Аддзелам адукацыі выканана   па новай тэхналогіі 8,4% працэдур.

 Раённым органам улады ажыццёўлены канкрэтныя захады па дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў, абароне і забеспячэнні рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян, належным разглядзе іх зваротаў дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, забеспячэнні заяўнага прынцыпу “адно акно”.

 Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.