Школьны мерыдыян: Старалядненская СШ

Зірнуць вачыма дзіцяці
Вучні прынялі ўдзел у раённым конкурсе “Ахова працы — вачыма дзяцей”. Гэта конкурс дзіцячых малюнкаў. Дзевяцігадовы Арцём Лісічонак і трынаццацігадовы Жэня Папко сталі пераможцамі ў вельмі цікавай намінацыі — “Будучыня: бяспека працы маіх бацькоў”. Іх работы “Беражы сябе, тата!” і “Будзь асцярожнай, мама!” прызнаны лепшымі і адзначаны дыпломамі.

Марыць стаць журналістам
Віцебскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзнагародзіла вучаніцу 11 класа Марыю Назараву дыпломам ІІІ ступені за ўдзел у абласным конкурсе, прысвечаным творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, што праводзіўся з нагоды юбілею класікаў беларускай літаратуры.
Марыя сябруе з родным словам, піша вершы, марыць стаць журналістам.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.