“Прававы лікбез” для заслонаўскіх падлеткаў

Пры камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама створаны тры інфармацыйныя групы, у якія ўваходзяць прадстаўнікі міліцыі, цэнтральнай раённай бальніцы і аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Выступаюць з лекцыямі, праводзяць гутаркі ва ўстановах адукацыі. Нядаўна інфармацыйная група наведала Заслонаўскую СШ. Гутарылі пра адміністрацыйную адказнасць падлеткаў і іх бацькоў,  шкодныя наступствы ўжывання алкаголю і наркатычных сродкаў, прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў. Наступныя паездкі – у Домжарыцы і Матырына.

Уладзімір МІХНО.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.