Адказнасць за няяўку ў суд

 На судовае пасяджэнне для разгляду крымінальных, грамадзянскіх спраў, спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншых матэрыялаў, як правіла, выклікаюцца асобы, зацікаўленыя ў разглядзе справы.
Напэўна, кожнаму ў свой час прыходзілася сустракацца з судовай сістэмай: адным патрэбна было скасаваць шлюб, іншым — абараніць свае правы, хтосьці выклікаўся ў суд у якасці сведкі або пацярпелага. Трэба памятаць, што яўка ў суд па выкліку з’яўляецца абавязковай. У адваротным выпадку грамадзянін нясе адміністрацыйную адказнасць. Больш падрабязна размова на гэту тэму пойдзе ў нашым інтэрв’ю з кансультантам суда Лепельскага раёна Ірынай Кручынінай.

— Ірына Аляксееўна, якую адказнасць нясе грамадзянін, што не з’явіўся ў суд без уважлівых прычын?
— Парушэнне цягне прымяненне мер адміністрацыйнай адказнасці.
— Скажыце, калі ласка, што маецца на ўвазе пад уважлівымі прычынамі?
— Гэта хвароба, знаходжанне ў лячэбнай установе, працяглая службовая камандзіроўка, абставіны непераадольнай сілы і г.д., якія павінны быць пацверджаны дакументальна. Працоўная занятасць, адпачынак, водпуск і таму падобныя не могуць быць прызнаны ўважлівымі.
У выпадку, калі грамадзянін ухіляецца ад яўкі ў суд, не з’яўляецца па выкліку судовай павесткай без уважлівай прычыны, магчыма накладанне штрафу ў памеры ад васьмі да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Адказчыкі, сведкі і іншыя ўдзельнікі грамадзянскай судавытворчасці, выкліканыя ва ўстаноўленым парадку ў суд, абавязаны з’явіцца ва ўказаныя месца і час. У выпадку невыканання ўказанага абавязку без уважлівай прычыны да грамадзян можа прымяняцца шэраг відаў працэсуальнага ўздзеяння.
— Што маецца на ўвазе пад такімі відамі ўздзеяння?
— Гэта прымусовае дастаўленне работнікамі міліцыі, штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь, ускладанне абавязку кампенсаваць судовыя расходы, у прыватнасці, аплату кампенсацыі за фактычную страту рабочага часу.
У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, у выпадку няяўкі па выкліку без уважлівых прычын грамадзянін, якая абвінавачваецца, а таксама пацярпелы, сведка могуць быць падвергнуты прыводу. Што датычыцца абвінавачваемых, якія знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, належных паводзінах і не з’яўляюцца ў суд, скрываюцца ад суда, мера спынення ў іх адносінах можа быць зменена на заключэнне пад варту.
— Ірына Аляксееўна, наколькі часта здараліся выпадкі, калі чалавек не з’явіўся ў судовае пасяджэнне без уважлівых прычын у нашым раёне?
— За мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці за няяўку ў суд без уважлівых прычын было прыцягнута 15 грамадзян. Яны заплацілі штраф у даход дзяржавы на агульную суму адзін мільён восемсот тысяч рублёў. За першае паўгоддзе бягучага года заплацілі штраф у памеры адзін мільён шэсцьдзясят тысяч рублёў чацвёра грамадзян.
Інтэрв’ю правяла
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.