Аўтобусы праз “Цагельню”

На зварот жыхароў вуліцы Віцебскай з нагоды арганізацыі аўтобусных зносін з цэнтрам горада ААТ “АТП №14” г. Лепель адказвае, што цяпер праз тарыфны пункт “Магазін Цагельны” ходзіць гарадскі аўтобус №5 па суботах, нядзелях і святах. Адпраўленне ад тарыфнага пункта ў 17:00 пры руху на бальніцу.

Праз тарыфны пункт “Цагельня” (аўтадарога Мінск — Віцебск) курсіруюць аўтобусы: Матырына — Лепель па аўторках, суботах у 9:12, 17:39, па серадах, чацвяргах у 9:15, 17:39, па нядзелях  у 7:58, 17:27; Караевічы — Лепель па панядзелках  у 9:39, 18:04, па пятніцах у 9:38, 18,04;

Стараселле — Лепель па аўторках, серадах, нядзелях у 7:33, 18:58; Ірынполле — Лепель па серадах, пятніцах у 8:51, па ня­дзелях у 9:11; Суша — Лепель па суботах у 8:26, 15:58, 20:25, апрача серад, субот у 8:07; па аўторках, пятні­цах, нядзелях у 15:43, апрача серад, субот, нядзель у 20:08; Зямцы — Лепель па серадах у 8:02, 19:55; Губіна — Лепель па панядзелках, серадах, чацвяргах у 15:20; Ладзеена — Лепель па аўторках, пятніцах у 10:09, 17:00; Ладасна — Лепель па паня­дзелках, пятніцах у 7:36, 19:16; Бароўка — Лепель апрача субот і нядзель у 7:30; маршрутка індывідуальнага прадпрымальніка Качубея Бароўка — Лепель апрача аўторкаў, нядзель у 8:47, 9:47, 10:47, 11:47, 14:17, па нядзелях у 8:41, 9:21, 10:21, 11:21, 12:01, 12:47, па панядзелках, серадах, суботах у 12:47.

Праз тарыфны пункт “Шпіталь” курсіруюць гарадскія аўтобусы №5 да бальніцы па рабочых днях у 17:04, па суботах, нядзелях, святах у 17:03, праз “Цагельню” — па суботах, нядзелях, святах у 16:54; №7 па рабочых днях апрача пятніцы ў 20:54, па пятніцах у 21:04; №3 праз АТП №14 па рабочых днях у 11:52; Суша — Лепель да аўтавакзала па серадах у 8:04, суботах у 8:28, апрача серад, субот у 8:09; Стараселле — Лепель да аўтавакзала па аўторках, серадах, нядзелях у 7:36; Ладасна — Лепель да аўтавакзала па панядзелках, пятніцах у 7:39; Матырына — Лепель па аўторках, суботах у 9:15, серадах, чацвяргах у 9:18, ня­дзелях у 9:00; Караевічы — Лепель па панядзелках, пятніцах у 9:41; мікрааўтобус індывідуальнага прадпрымальніка Качубея Бароўка — Лепель апрача аўторкаў, нядзель у 8:50, 9:50, 10:50, 11:50, 12:50, 14:23, па нядзелях у 8:24, 9:24, 10:04, 10:44, 11:24, 12:04, 12:50.

Міхаіл КАЗІМІРЧЫК,

дырэктар ААТ “АТП №14”

 г. Лепель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.