Весткі са Старалепельскай СШ

Імянная сурвэтка

  Вікторыя — гэта перамога! Сумняваецеся? Запытайцеся ў Вікторыі Сяўніцкай са Старалепельскай школы. Віка вышыла крыжыкам персанальную імянную сурвэтку з закрытым зрэзам і адправілася на раённую алімпіяду па працы. Вынік — другое месца. Ну, не абсалютная, але ўсё ж перамога Вікторыі і яе сурвэткі!

Прадавалі ката ў мяшку

  Ужо зіма, а ў іх усё яшчэ асеннія кірмашы, магчыма, таму што зіма нейкая стаіць “асенняя”. У Старалепельскай школе паклікалі на кірмаш бацькоў. Спачатку прадавалі… добры настрой, а потым “пусцілі з малатка”…

ката ў мяшку. Праўда, той нават не мяўкаў, бо складаўся не з кіпцюроў ды поўсці, а з вершаў, танцаў, жартаў, малюнкаў і бацькоўскіх пірагоў. Вось такі незвычайны кот!

Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.