Горкі бярозавік

Нарыхтоўка бярозавіку забараняецца ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палосаў адводу чыгунак і аўтадарог, іншых транспартных камунікацый; у населеных пунктах; у дэндрапарках, батанічных садах; у перададзеных пад ахову месцах знаходжання дзікіх жывёл і дзікарослых раслінаў, занесеных у Чырвоную кнігу; у межах зонаў аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў; на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах санітарных зонаў курортаў; у месцах масавага адпачынку насельніцтва.


Нарыхтоўка бярозавіку на дазволеных землях дапускаецца толькі са спелых дрэваў, прызначаных для высечкі, і спосабамі, што забяспечваюць захаванне тэхнічнай якасці драўніны. Здабыча бярозавіку на забароненай тэрыторыі ці без дазваляльнага дакумента, дзе яго наяўнасць абавязковая, цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.26 КоАП РБ. Па частцы 2 гэтага артыкула наступае адміністрацыйная адказнасць і за парушэнне тэхналогіі падсочкі. У выпадку пашкоджання дрэваў да ступені спынення росту ўступае ў сілу частка 1 ці 2 артыкула 15.22 КоАП РБ.
Разам з выплатай штрафу вінаватыя абавязаны кампенсаваць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю.
Пры немагчымасці канфіскацыі незаконна нарыхтаванага бярозавіку ў юрыдычных ці фізічных асоб з іх спаганяецца яго кошт згодна з таксамі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2001 года №1073 “Аб спагнанні незаконна здабытай драўніны і іншай лясной прадукцыі пры немагчымасці іх канфіскацыі ў юрыдычных і фізічных асоб”.
Павел ГАРБАДЗЕЙ,
намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага
і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.