Дайсці да кожнага

Менавіта па месцы жыхарства насельніцтва павінен быць цэнтр ідэалагічнай работы. Кожны грамадзянін  павінен быць добра інфармаваны аб дзяржаўнай палітыцы, справах сваёй тэрыторыі, свядома, зацікаўлена, з веданнем справы, па перакананні выконваць свае грамадзянскія і прафесійныя абавязкі.На мясцовым узроўні неабходна асабліва дбайнае адсочванне працэсаў ідэалагічнага станаўлення і палітычнай арыентацыі грамадзян.

Ідэалогія павінна набыць форму даступных усім нормаў, арыенціраў, установак, лозунгаў і канкрэтных рашэнняў.

Мясцовы ўзровень — гэта як раз тая добрая глеба, дзе павінен адужэць і атрымаць канкрэтнае зацвярджэнне стрыжань нашай ідэалогіі — нацыянальная ідэя, ідэя беларускай незалежнай дзяржаўнасці, ідэя высокай грамадзянскасці, патрыятызму, вернасці свайму народу і дзяржаве… Паўсядзённыя стасункі з насельніцтвам грунтуюцца  на станоўчым вопыце мінулых гадоў,  выкарыстанні новых метадаў і формаў з улікам сучасных патрабаванняў.

 — На 1 студзеня 2013 года  ў раёна пражывае 33936 чалавек, у тым ліку 16359 вяскоўцаў, — адзначыў у гутарцы начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Урбан. На тэрыторыі сельсаветаў функцыянуюць больш за 30 аб’ектаў вытворчай сферы розных формаў уласнасці, 50 — гандлю, 28 устаноў аховы здароўя, 27 аддзяленняў паштовай сувязі, 28 устаноў адукацыі, 43 — культуры. Ідэалагічную работу з насельніцтвам па месцы жыхарства ажыццяўляе ідэалагічны актыў, у склад якога ўваходзяць старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі спраў, дэпутаты, адміністрацыі прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў, работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, старэйшыны населеных пунктаў. Каардынуе гэтую працу сельскі выканаўчы камітэт.

 Актыў не застаецца сам-на сам са сваімі паўсядзённым клопатамі. Арыенціры вызначаны ў падрыхтаванай ідэалагічным аддзелам на электронным носьбіце метадычнай папцы. Што ў ёй змешчана? Разнастайныя дакументы, узоры планаў і справаздачнай дакументацыі і інш. Дарэчы, ва ўсіх сельвыканкамах аформлены информацыйныя  стэнды з абвесткамі  аб прыёмах грамадзян, сходах, рабоце па прынцыпе «Адно акно», графіках сустрэч з насельніцтвам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, матэрыялы адзіных дзён інфармавання і  іншая інфармацыя. У Баброўскім, Бароўскім, Горскім, Лепельскім і Стайскім сельвыканкамах прыцягваюць увагу дыхтоўныя Дошкі Гонару, астатнім органам мясцовай улады варта пераняць гэты вопыт, які будзе працаваць на канчатковую мэту.

 У шырокім спектры ідэалагітчнага арсенала выдзяляюцца найперш інфармацыйна-прапагандысцкія групы.  Ппаводле рашэнняў сельскіх выканаўчых камітэтаў зацверджаны 11 падобных фарміраванняў,  у склад якіх уваходзіць 72 чалавекі.  У тым ліку дэпутаты, кіраўнікі прадпрыемстваў і грамадскіх фарміраванняў, устаноў культуры, аховы здароўя, адукацыі. Гэта вялікая сіла. Апрача  тэматычных пытанняў, рэкамендаваных аддзелам ідэалагічнай работы, канструктыўны дыялог вядзецца з вяскоўцамі і па праблемах канкрэтнай тэрыторыі.Толькі летась, напрыклад, адбылося 132 падобныя ўзаемакарысныя сустрэчы. Творчыя стасункі працягваюцца і сёлета. У першым квартале  прайшло 33 падобныя мерапрыемствы.  Паступіўшыя ад насельніцтва  пытанні тычыліся стану дарог, асвятлення і добраўпарадкавання вуліц, забеспячэння палівам, збору малака, добраўпарадкавання могілак. І гэта толькі пачатак шматграннай работы. Далей прапановы, заўвагі, просьбы абагульняюцца, прымаюцца захады па іх рэалізацыі. На заўвагі і прапановы даюцца адказы, і тым самым  на практыцы прасочваецца трывалая «зваротная сувязь».

 Не атрасае рукі ад ідэалагічнага складніка дэпутацкі корпус. Гэтую выснову пацвярджае і  мой суразмоўца Ігар Урбан:

 — Народныя абранікі таксама  наша надзейная апора.  125 дэпутатаў (26 — раённага Савета, 99 — сельскіх Саветаў) праводзяць прыём грамадзян па асабістых пытаннях, актыўна працуюць у сваіх акругах. Ва ўсіх сельсаветах яны замацаваны за нядобранадзейнымі сем’ямі, абавязанымі асобамі. Катэгорыі грамадзян, што і казаць, вельмі складаная. Многія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць амаральны лад жыцця, працуюць абы дзень да вечара. Некаторывя наогул прагульваюць. Аднак заплюшчваць вочы на іх амаральныя паводзіны нельга. Гэта нашы людзі і патрабуюць яны асабліваывх падыходаў, што і робіцца на практыцы.

 Вядома. у цэнтры ўвагі сельскіх выканаўчых камітэтаў, дэпутатаў, усяго актыву выкананне сацыяльных стандартаў. Ключавая мэта — паляпшэнне жыццядзейнасці населеных пунктаў, арганізацыя гандлёвага, бытавога , медыцынскага абслугоўвання. І тут, вобразна кажучы,  першую скрыпку іграюць старэйшыны населеных пунктаў. Пераважна ў іх шэрагах энергічныя, аўтарытэтныя людзі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і  падсілкоўваюць паўсядзённай інфармацыяй мясцовыя органы ўлады. Па сутнасці, інстытут старэйшын ўзнік у раёне у 1997 годзе, гэта значыць раней, чым была сфарміравана ідэалагічная вертыкаль.

 — У 225 сельскіх населеных пунктах Лепельшчыны шчыруюць   145 старэйшын. — засведчыў Ігар Урбан. —  Сярод  іх работнікі сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і іншых сфер народнагаспадарчага комплексу. 19 старэйшын працуюць у некалькіх размешчаных побач малаколькасных населеных пунктах. Сацыяльная надзённая інфармацыя паступае ім. Аператыўна варта ў такім разе рэагаваць. Скажам, паліва ў аднавяскоўца на зыходзе, хвораму спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога ці лекі, а дарогі, як на зло, не праезджыя з-за непагадзі сталі. Без надзейнай сувязі — як без рук.  Вось таму  дамы добраахвотных памочнікаў  улады і людзей тэлефанізаваны.

 На голым энтузіязме, натуральна, бухматы  воз праблем не адужаеш. Заахвочваць людзей трэба. Арганічна спалучаюцца матэрыяльныя і маральныя стымулы.  Пры ўмове актыўнай працы старэйшынам прадугледжана пэўная даплата.

 Старэйшыны вёсак, без перабольшывання,  сталі актыўнымі памочнікамі  сельвыканкамаў ў вырашэнні узніклых праблем, надзейным і аператыўным сувязным звяном  паміж мясцовай уладай  і насельніцтвам. У актывістаў вялікае поле дзейнасці. Скажам, незаменная роля гэтых паўнамоцных прадстаўнікоў улады на месцах у арганізацыі добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Старэйшыны, старшыні дамавых камітэтаў арганізуюць суботнікі, поплеч з вяскоўцамі стараюцца абуладкаваць сваю тэрыторыю. Праўда, не паўсюдна людзі адгукаюцца, робяць крок насустрач.  Некаторыя дужыя малайцы, як кажуць,  кроў з малаком, чакаюць гараджан, а ў тых у саміх спраў безліч. Сядзяць лайдакі на прызбе недагледжаных уласных хат, пакурваюць ды пацвельваюць, пасмейваюцца з шэфаў. Нельга так. Кожны ў адказе за сврой населены пункт, за парадак ля ўласнай сядзібы.

 — І яшчэ адзін тлусты мінус, — дапоўніў сказанае Ігар Урбан. — Пакуль не стала яшчэ сістэмай у  дзейнасці сельвыканкамаў агляды-конкурсы на лепшы падворак, ўзорны дом, лепшую моладзевую сядзібу, лепшы ландшафтны  куток. Між тым гэта добрая і пераканаўчая матывацыя да добрых спраў, прыцягнення жыхароў да добраўпарадкаванн,  навядзення парадку на зямлі.

 Занятым грамадска карыснай працай людзям янма калі канфліктаваць з законам. У іншым выпадку працві­тае п’янства.  Прафілактыка правапарушэнняў — магістральны  напрамак дзейнасці сельвыканкамаў, усяго ідэалагічнага актыву.  На тэрыторыі сельсаветаў створаны дзесяць грамадскіх пунктаў аховы парадку (АПАП), па столькі ж камісій па справах непаўналетніх і добраахвотных дружын. Маштабы работы ўражваюць. Летась  праведзена 124 пасяджэнні саветаў АПАП, на якіх разгледжана 598 грамадзян, якія  не сябруюць з законам у сферы сямейна-бытавых адносін,  вядуць антыграмадскі лад жыцця, а за тры месяцы бягучага года  — 31, абмеркаваны ганебныя паводзіны 139 грамадзян. Створаны і своечасова абнаўляюцца банкі даных па розных катэгорыях насельніцтва.  Паводле рашэння райвыканкама па выніках мінулага  года вызначаны «Лепшы савет грамадскага пункта аховы парадку” — савет АПАП Каменскага сельвыканкама, «Лепшая добраахвотная дружына» — Бароўскага.

 У вёсках кожны чалавек навідавоку. У сельвыканкамах сфармаваныя базы дадзеных па няшчасных сем’ях і падлетках, якія стаяць на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, абавязаных асобах, асацыяльных асобах. Прафілактычныя захады па прадухіленню  правапарушэнняў і сямейных праблем разглядаюцца на пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў, камісій па справах непаўналетніх.

 Прафілактычны патэнцыял патрабуецца ўзмацніць. У сельскай мясцовасці пражывае 3528 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. У мінулым  годзе прыбыло 49 маладых спецыялістаў, 21 — з вышэйшай адукацыяй. З моладдзю арганізуюцца розныя культурна-забаўляльныя спартыўныя мерапрыемствы, ствараюцца пэўныя ўмовы для працы і пражывання, аднак праблема замацавання кадраў у аграрным сектары застаецца вострай. Значыць, недапрацоўваем з гэтай катэгорыяй насельніцтва.

 Хаця многае робіцца, каб адрадзіць вёску. Пра жыллёвае будаўніцтва ўжо не кажу, закрану культурна-спартыўны пласт жыцця. Для арганізацыі вольнага часу  ва ўстановах культуры працуе 106 аматарскіх аб’­яднанняў і клубаў па інтарэсах, з іх 61 — для дзяцей і падлеткаў. Да розных формаў аматарскай творчасці прыцягнута 1369 чалавек, у іх ліку 780 дзяцей. У актыве сельскіх культработнікаў 3120 мерапрыемстваў, толькі канцэртаў і спектакляў — 251; народных  святаў і абрадаў — 58; 30 святаў вёсак.  Святы акумулююць у сабе захаванне традыцый, перадачу нашчадкам  звычаяў і традыцый, пераемнасць пакаленняў, вяртанне да бацькоўскага дому, павага  да ветэранаў, заслужаных людзей, ушанаванне  маладых сем’яў і г.д. На святы  збіраецца шмат гасцей,  прыязджаюць на бацькаўшчыну  дзеці, унукі, землякі з блізкага і далёкага замежжа.

 І нездарма кажуць: у здаровым целе  — здаровы дух. Супольна рупяцца сельскія выканаўчыя камітэты  і дэалагічныя кадры на дабратворнай ніве прапаганды здаровага ладу жыцця, прыахвочвання мясцовых жыхароў і дзяцей да спорту. У дзевяці  сельскіх школах функцыянуюць 17 гурткоў і спартыўных секцый з ахопам 383 дзяцей. Школьныя спартыўныя залы даступныя для насельніцтва  і ў вячэрнюю пару. У аграгарадках Камень, Слабада, Стаі, Горкі, Вялікі Поўсвіж ёсць трэнажорныя залы. Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы маецца 48 баскетбольных і валейбольных пляцовак і спартзалаў.  Фізічнай культурай і спортам на сяле займаецца 627 чалавек. Толькі летась  праведзена 56 спаборніцтваў па розных відах спорту, шэсць спартакіяд. У спартыўным саперніцтве бралі ўдзел 9208 чалавек.

 І гэта далёка не ўвесь пералік штрыхоў мэтанакіраванай і дакладна спланаванай ідэалагічнай работы ў рэгіёне. Час патрабуе нефармальнага падыходу да яе арганізацыі. Роля сельвыканкамаў  як праваднікоў дзяржаўнай ідэалогіі па месцы жыхарства неацэнная.  І паўсядзйённая дзейнасць у актрэсленым сегменце ідэалогіі павінна не толькі ўзмацняцца, але і ўдасканальвацца. Вопыт ёсць, справа за яго ўкараненнем.

 Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.