Дасылайце прапановы

У сувязі з перадачай ва ўласнасць Лепельскага раёна аб’ектаў ваеннага гарадка №2 «Межыца» і жылога фонду на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 лiпеня 2012 г. №623 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання

Рэспублікі Беларусь, зацвер­джанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. №623 ваенны гарадок №2 «Межыца» неабходна аднесці да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў шляхам прысваення яму катэгорыі сельскага населенага пункта — “вёска” з найменнем вёска Межыца 2 (деревня Межыца 2).

 Свае пісьмовыя прапановы па гэтым пытанні накіроўваць на працягу месяца з дня апублікавання паведамлення ў газеце “Лепельскі край” і на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама, а таксама па адрасе: вул. Цэнтральная, 50а, агр. Горкі Лепельскага раёна Віцебскай вобл. 211182, або па электроннай пошце Gorselsd@yandex.ru.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.