Да Дня пажылых людзей

27 верасня бягучага года з дзесяці да 12 гадзін ва Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама будзе працаваць “гарачая лінія” па пытаннях пенсійнага забеспячэння, надомнага абслугоўвання па тэлефонах: 4-13-43 — начальнік упраўлення, 4-26-59 — пенсійны аддзел, 4-82-66 — аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.


30 верасня 2013 года ў 15 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей.
У гэты ж дзень у аддзяленні кругласутачнага знаходжання “Святліца” ў аграгарадку Камень будзе праводзіцца “Дзень адкрытых дзвярэй”.
Першага кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праведзена акцыя “Будзь уважлівей!” з заклікам удзяляць асаблівую ўвагу на дарозе пажылым пешаходам.
* * *
Першага кастрычніка бягучага года з дзесяці да дванаццаці гадзін начальнік аддзела статыстыкі Лепельскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Сяргей Васільевіч Шыдлоўскі правядзе “прамую лінію” па тэлефоне 4-16-32.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.