Дваццаць дыпломаў

Дваццаць дыпломаў заваявалі вучні школы на другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды. Удзельнічалі дзеці ў алімпіядах па працоўным навучанні, матэматыцы, хіміі і ­г. д.­ У першую чаргу хочацца адзначыць поспех дзевяцікласні­каў Наталлі Ганчаронак, Аляксея Кудзінава, Яўгена Саўчанкі, дзесяцікласніцы Іс-эль Бельскай, якія ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені.

 

Платныя паслугі

   У гэтым навучальным годзе факультатыўнымі заняткамі ахоплены дзевяноста чатыры працэнты вучняў з першага па адзінаццаты класы. Факультатывы самых розных накірункаў – прыродазнаўча-матэматычнага, гуманітарнага, грамада­знаўчага, спартыўнага і г. д.

Акрамя таго, арганізавана работа дзевятнаццаці  платных гурткоў — па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, інфарматыцы, біялогіі, у якіх займаецца дваццаць працэнтаў ад агульнай колькасці вучняў.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.