Дэкрэт №18: дзяржаўны клопат аб дзецях

Вынікі падведзены
Падведзены вынікі сёлетняга адпачынку школьнікаў у аздараўленчых летніках.
Улетку на тэрыторыі раёна было створана 19 дзённых летнікаў, у якіх прайшлі аздараўленне 700 дзяцей, як правіла, малодшага школьнага ўзросту. У Матырыне і Бароўцы працавалі кругласутачныя летнікі, дзе планавалася аздаравіць 532, але фактычна ў іх адпачыла 555 дзяцей.

Шматпрофільны адпачынак
68 дапрызыўнікаў адпачылі і прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў чатырох дзевяцідзённых профільных летніках, створаных на базе Бароўскай СШ

сумесна школай і цэнтрам дапрызыўнай падрыхтоўкі, а таксама Заслонаўскай СШ. Летнікі працавалі ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі воінскімі часцямі. Пры гэтым у Бароўцы быў арганізаваны ваенна-патрыятычны атрад для “праблемных” падлеткаў, які працаваў на дзвюх зменах.

Кожнаму — па інтарэсах
Пры Цэнтры дзяцей і моладзі працаваў летнік для адораных, схільных да творчасці дзяцей на 36 месцаў. Пры гарадскіх школах дзіцячы адпачынак праходзіў пры ўдзеле органаў аховы правапарадку і аддзела па надзвычайных сітуацыях. Летнікі ў СШ № 3 і 4 супрацоўнічалі з РАУС, у СШ №1 і гімназіі — з РАНС.

Сацыяльныя льготы
129 пуцёвак на суму 27 мільёнаў 715 тысяч рублёў было выдадзена дзецям-сіротам для адпачынку ў летніках кругласутачнага знаходжання. Зразумела, ім пуцёўкі абышліся бясплатна. Дваццаці васьмі дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў райвыканкам зрабіў зніжку пры аплаце пуцёвак у летнікі на суму амаль сем мільёнаў рублёў.

Асенні адпачынак
Усяго на асенніх канікулах адпачылі і паправілі здароўе 250 дзяцей — восем працэнтаў ад агульнай колькасці. У чатырох лагерах пры гарадскіх установах адукацыі адпачывала 125 школьнікаў. Столькі ж дзяцей аздараўляліся і ў сельскай мясцовасці. Было створана шэсць лагераў пры Бароўскай, Домжарыцкай, Слабадской, Стайскай, Баброўскай, Пышнянскай школах.

Праблемы падлеткаў — клопат дарослых
Аздараўленнем на асенніх канікулах былі занятыя трое дзяцей-сірот, адзін інвалід, адзінаццаць дзяцей з адставаннем у псіхіка-фізіялагічным развіцці. Адпачылі трыццаць школьнікаў з шматдзетных сем’яў, васямнаццаць — з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзін падлетак, што стаіць на ўліку ў ІСН і шасцёра — на ўнутрышкольным кантролі.
На асеннія лагеры, якія працягваліся пяць дзён, было затрачана 232,5 мільёна рублёў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.