Дэпутацкія будні

Дэпутат Палаты прадстаўні¬коў Анфім Міхалевіч сустрэўся з супрацоўнікамі адвакацкай і натарыяльнай кантор. На сустрэчы абмяркоўваліся праекты закона РБ “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы РБ па пытаннях натарыяльнай дзейнасці” і закона РБ “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
А. Міхалевіч прыняў удзел у адзіным дні інфармавання з выездам у складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў вёску Новыя Валосавічы, правёў асабісты прыём грамадзян.

Вяскоўцаў турбуюць пытанні набыцця сельгасінвентару, якасці медыцынскіх паслуг, стану дарог.

205 шлюбаў

Па ўсходнім календары 2011 год лічыцца годам Белага зайца (ката). Гэта сімвал хатняга дабрабыту і ўтульнасці. Згодна з павер’ем, шлюбы, заключаныя ў 2011 годзе, павінны быць трывалымі і шчаслівымі. У аддзеле ЗАГС ужо зарэгістравалі шлюб 205 маладых пар, з іх у кастрычніку — 12. З дваццаці апошніх год 2011-ы стаў самым багатым па колькасці зарэгістраваных шлюбаў.

Звонкія галасы немаўлят

Прыемную навіну нам паведамілі ў радзільным аддзяленні ўстановы аховы здароўя¬ “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”. За дзесяць месяцаў бягучага года тут з’явілася на свет 231 дзіця, у тым ліку ў кастрычніку — 21. Вельмі прыемна, што ў параў¬нанні з адпаведным перыядам мінулага года назіраецца прырост — за дзесяць месяцаў 2010 года нарадзілася 202 малышы.

Сталовыя буракі

З 15 гектараў у акцыянерным таварыстве “Ладасна” сабралі 140 тон сталовых буракоў. У сельгаспрадпрыемстве “Лепельскае” вырошчвалі на адным гектары, ура¬джай склаў 10 тон.

Другі хлеб

Сёлета ў раёне сабрана 4883 тоны клубняў, з іх 3395 тон — у ААТ “Чарэйшчына” (ураджайнасць — 162 ц/га), 978 тон — на сортавыпрабавальнай станцыі (ураджайнасць — 151 ц/га), 510 тон — у ААТ “Лядна” (ураджайнасць — 146 ц/га).

У гаспадарках намалочана 130 тон насення шматгадовых траў. У сярэднім гектар насеннікаў даў 1,3 цэнтнера. Найбольш урадзілі купкоўка зборная — 1,9 ц/га, цімафееўка лугавая — 1,7 ц/га, аўсяніца лугавая — 1,5 ц/га.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.