“Жаніцьба Цярэшкі”

 Народны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” не страчвае сваёй папулярнасці. У раённым Доме культуры ў дзень святкавання Калядаў арганізатарамі народнай гульні сталі ўдзельнікі народнага клуба “Ветэран”. Пад звонкія гукі гармоніка моладзь танцавала “Лявоніху”, “Падыспань”, іншыя народныя танцы. Узнімалі настрой бадзёрыя гукі песень, не сціхалі жарты і смех.

“Кніга дабрыні”

 Менавіта так называлася гульнёвая праграма для моладзі, якая была арганізавана на мала­дзёжнай дыскатэцы вечарам, на Каляды.

Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем удзельнічалі ў яркіх, запамінальных конкурсах, у якіх раскрывалася веліч пачуцця, што захоўвае і працягвае жыццё, — кахання.

Расці барам

 Актыўна ўключылі­ся ў нарыхтоўку яловых і сасновых шышак работнікі Стайскага лясніцтва. У студзені плануецца сабраць 600 кг.

16 немаЎлят

  Бягучы год “ура­джайны” на нара­джэнні. Як паведамілі з раённай бальніцы, у пачатку студзеня нарадзілася 16 немаўлят.

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ШЛЮБЫ

 Стварэнне адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй са­дзейнічае заключэнню шлюбаў з грамадзянамі гэтай краіны. Летась у аддзеле загса райвыканкама і сельвыканкамах раёна было зарэгістравана 14 сямейных пар паміж жыхарамі Лепельшчыны з ураджэнцамі РФ, толькі па адной — з прадстаўнікамі Украіны і Казахстана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.