З залы суда

Зброя канфіскавана

Жыхар вёскі Мядзвёдаўка У. І. Квіцінскі паглядзеў на незарэ­гістраванае ружжо, якое вісела на сцяне, і падумаў: “Колькі яму вісець без справы?”

Калі звечарэла, расчахліў стрэльбу і пашыбаваў у квартал №54 Стайскага лясніцтва. На шчасце ці на бяду, яму не трапілася  дзічына. Але і гэтага хапіла, каб Квіцінскага прыцягнуць да адмі­ністрацыйнай адказнасці. Стралок з незарэгістраваным ружжом і не меўшы права на паляванне атрымаў 350000 рублёў штрафу. Зброя канфіскавана.

Пажывіліся мясам казулі

Мікалай і Васіль Галаі з вёскі Баброва выявілі забітую ля аўтадарогі Мінск — Віцебск казулю еўрапейскую. Рашылі яе скарыстаць на мяса. Адвезлі дамоў. замест таго, каб пра загінуўшую жывёліну паведаміць у адпаведныя органы, раздзелалі тушу.

Шыла ў мяшку, як кажуць, не схаваеш. Грамадзяне аштрафаваны ў памеры 525000 рублёў.

Пад прыцэл ружжа

Міхаіл Санько жыве ў вёсцы Крыўцы, працуе ў КФГ “Сад”. У вольны час любіць паляваць на дзічыну. На гэты раз пад прыцэл ружжа трапіла казуля еўрапейская. Штраф склаў 350000 рублёў. Да ўсяго іншага, з Санько спагнана 2100000 рублёў на пакрыццё нанесенага лясной гаспадарцы ўрону.

Мікалай КАЗЛОЎСКІ,

суддзя суда Лепельскага раёна.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.