Камерцыйнае жыллё

— Ці будзе будавацца ў горадзе і раёне камерцыйнае жыллё?
Іван Крыцкі,
лепяльчанін.
У 2011 годзе на Лепельшчыне было пабудавана 273 кватэры (агульнай плошчай 19258 квадратных метраў), у тым ліку 220 кватэр для жыхароў горада і раёна, якія стаялі ў чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў. Акрамя таго, летась індывідуальнымі забудоўшчыкамі завершана ўзвядзенне прыватных дамоў сядзібнага тыпу агульнай плошчай 5579 квадратных метраў.


Аднак сёлета да 5 млн. 600 тыс. рублёў павялічыўся сярэдні кошт аднаго квадратнага метра ўзводзімага жылля ў шматкватэрных дамах і змяніліся ўмовы крэдытавання жыллёвага будаўніцтва. Таму, каб не зменшыць тэмпы ўзвядзення жылля ў Лепелі і раёне, разглядаецца пытанне аб магчымасці будаўніцтва ў шматкватэрных дамах і камерцыйнага жылля. Яго могуць весці нават тыя, хто не стаіць на чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў, але жадае забяспечыць больш высокую якасць свайго жыцця і мае для гэтага адпаведныя фінансавыя сродкі. На гэтых умовах прадастаўлена права ўзвядзення камерцыйнага жылля нават і замежным грамадзянам.
Для вывучэння аб’ёма будаўніцтва жадаючым будаваць камерцыйнае жыллё трэба звяртацца з заявай у раённы выканаўчы камітэт або на сайт райвыканкама www.lepel.vitebsk-region.gov.by
Аляксандр ШЫДЛОЎСКІ,
намеснік старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.