Лад жыцця — здаровы

Летнікі для спартсменаў
На базе дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву адчыніў дзверы аздараўленчы летнік.
Усяго плануецца дзве спартыўныя змены: першая — у чэрвені, другая — у ліпені-жніўні, на якіх будуць заняты восемдзесят чалавек. Усе яны — выхаванцы спартыўнай школы з чатырох яе аддзяленняў — футбалісты, тэнісісты, легкаатлеты і гандбалісты.
Школа і яе філіялы
Усяго ў дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву займаецца 252 чалавекі.

Працуюць тры групы спартсменаў у Вялікім Поўсвіжы і столькі ж — у Бароўцы, у сярэднім па дзесяць-адзінаццаць чалавек кожная — па гандболе, пачатковай фізічнай падрыхтоўцы, дзе займаюцца дзеці тэрмінам да двух гадоў. Пасля ж яны перакваліфікоўваюцца ў групы вучэбна-трэніровачныя. І, нарэшце, на трэцім этапе называюцца групамі спартыўнага ўдасканальвання. Праўда, апошніх пакуль няма.
Выступаюць паспяхова
Юныя спартсмены раёна сёлета прынялі ўдзел у сямі рэспубліканскіх і пяці абласных турнірах. На абласным узроўні яны заўсёды займаюць прызавыя месцы. Вось і нядаўна нашы юнакі выйгралі абласную спартакіяду школьнікаў, а дзяўчаты занялі трэцяе месца.
Пройдуць зборы
На базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра будуць праводзіцца вучэбна трэніровачныя зборы, на якіх юных спартсменаў чакае падрыхтоўка да рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў, што пройдзе ў Брэсце напрыканцы чэрвеня. У абласную каманду трапляе адзінаццаць нашых дзяўчат, якіх трэніруюць Леанід Ражкоў і Наталля Паўлоўская.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.