Легальная працоўная дзейнасць

Летась сумесныя дзеянні органаў выканаўчай улады, суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці дазволілі палепшыць становішча з занятасцю насельніцтва, захаваць стабільнасць на рынку працы раёна. Створаны 338 новых працоўных месцаў, што склала 100,9 працэнта да гадавога задання, у тым ліку 219 працоўных месцаў — у Лепелі, 119 — у сельскай мясцовасці. Гадавое заданне выканана адпаведна на 109,5 і 88,1 працэнта.


Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне 17 беспрацоўным аказана фінансавая дапамога ў выглядзе субсідыі для прадпрымальніцкай дзейнасці (141,7 працэнта да задання).
Забяспечана добраахвотнае перасяленне на новае месца жыхарства і працы з кампенсацыяй затрат на пераезд дзвюм сем’ям (100 працэнтаў да задання).
60 чалавек з ліку слаба абароненай катэгорыі грамадзян і 23 бацькі, абавязаныя кампенсаваць затраты дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, працаўладкаваны ў лік броні. Уладкаванне абавязаных асоб склала 100 працэнтаў ад ліку грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці самастойна ці дастаўлены супрацоўнікамі РАУС.
З мэтай болей поўнага задавальнення патрэбнасцяў наймальнікаў у кадрах масавых прафесій на прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку накіравана 95 беспрацоўных (100 працэнтаў да задання).
Да часовай занятасці ў выглядзе платных грамадскіх работ прыцягнута 498 чалавек з ліку незанятага насельніцтва (103,7 працэнта да задання), у тым ліку 150 беспрацоўных. Імі адпрацавана 13876 чалавека-дзён, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 12872, на аб’ектах сацыяльнай сферы — 898.
Пры фінансавай падтрымцы службы занятасці да працоўнай дзейнасці ў вольны ад навучання час прыцягнута 193 навучэнцы ўсіх тыпаў устаноў адукацыі.
383 беспрацоўным была аказана сацыяльная падтрымка ў перыяд актыўнага пошуку працы ў выглядзе выплаты дапамогі па беспрацоўі.
Для рэалізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва раёна выдаткавана 956865800 рублёў.
Узровень фіксаванага беспрацоўя ў раёне на 1 студзеня 2012 года склаў 1,1 працэнта, што ніжэй за вызначаны аблвыканкамам паказчык на 0,1 працэнта. Асноўныя паказчыкі мерапрыемстваў забеспячэння занятасці насельніцтва на 2011 год выкананыя. Службай занятасці працаўладкавана 750 чалавек, у тым ліку 383 са статусам беспрацоўнага. Гадавое задаванне выканана на 100 і 100,8 працэнта адпаведна.
* * *
Сёлета ў горадзе мяркуецца стварыць 200 працоўных месцаў. За кошт фінансавання Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў суме 240 мільёнаў рублёў плануецца стварыць восем працоўных месцаў за лік пашырэння вытворчасці ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Лепельскі рамонтна-механічны завод”. 180 мільёнаў рублёў прадугледжана для стварэння шасці працоўных месцаў за лік павелічэння гандлёвых плошчаў прыватнаму гандлёва-вытворчаму прадпрыемству “Сем вятроў” і 60 мільёнаў — філіялу “Ваенсэрвіс” гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства пры Міністэрстве абароны ў Заслонаве для стварэння двух працоўных месцаў. З гэтага Фонду атрымаюць субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці 15 беспрацоўных. На час канікулаў і ў вольны ад вучобы час не меней за 200 навучэнцаў усіх профіляў навучальных устаноў будуць прыцягнуты да платных грамадскіх работ.
На працягу года будуць працаўладкаваны 750 чалавек, у тым ліку 380 беспрацоўных. 480 чалавек возьмуць удзел у грамадскіх работах.
Узровень фіксаванага беспрацоўя не перавысіць 1,2 працэнта.
Тамара ВАСІЛЕНКА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне — начальнік аддзела занятасці насельніцтва райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.