Лепшыя малака-зборшчыкі

Па выніках мінулага года лепшымі малака­зборшчыкамі раёна сталі Іван Сярмяжка з Горак, які сабраў 110,3 тоны малака ад 35 кароў, Канстанцін Бараноўскі са Стай — 103,7 тоны малака ад 48 кароў, Таццяна Мінава з Чарэйшчыны — 96,2 тоны малака ад 95 кароў, Алена Панізавец са Стараселля — 73,5 тоны малака ад 13 кароў.

Міжнародны турнір

У Мінску прайшоў міжнародны турнір па таэквандо, у якім прынялі ўдзел каманды Украіны, Латвіі, Малдовы і Беларусі.

Усяго змагаліся за перамогу 340 спартсменаў. У комплексе фармальных практыкаванняў “Туль” трэція месцы занялі лепяльчане Анастасія Тухта і Сяргей Крывіцкі. У “Спарынгу” перамагла ў вагавой катэгорыі да 37 кілаграмаў Ксенія Галуза,  у сваіх вагавых катэгорыях занялі другія месцы Сяргей Крывіцкі і Анастасія Тухта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.