Милицейская хроника

Чужыя грошы

 Рабочая аграсэрвіса, што пражывае ў Грыгаравічах, запрасіла ў госці калегу па працы, жыхарку Ляхавічаў. Праз нейкі час пасля развітання гаспадыня выявіла, што зніклі 490 тысяч рублёў. Супрацоўнікі міліцыі прапажу і злодзея знайшлі хутка.

А вось пенсіянерцы з Рачыцаў пашанцавала меней. Злодзей, які сцягнуў грошы з яе незамкнутай хаты, пакуль не ўстаноўлены.

Дзеці з Гомеля папраўлялі здароўе ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”. Дзяўчынка пакінула грошы ў пакоі, а вярнуўшыся іх не знайшла. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Не першы раз станавіўся на крывую сцяжынку непрацуючы грамадзянін, 1955 года нараджэння,  без сталага месца пражывання. На гэты раз зноў, заўважыўшы незамкнутыя дзверы, спакусіўся, вынес грошы з дачы работніцы ЖКГ “Лепель”. Міліцыя выявіла злодзея хутка.

Аматар велагонкі

 У абедзены перапынак лепяльчанін, работнік ААТ “Лепельскі”, прыехаў на сваім веласіпедзе да крамы “Лепелька”. Пакуль рабіў пакупкі, нейкі зламыснік украў транспартны сродак. Аднак далёка не ад’ехаў, міліцыянеры прыпынілі велагонку беспрацоўнага лепяльчаніна, 1956 года нара­джэння.

 Гаражныя перыпетыі

 Варта было жыхару Барсукоў на ноч пакінуць гараж незамкнутым, як злодзей скарыстаў момант. Узбу­джана крымінальная справа, вядзецца следства.

У наступным выпадку здабычай злодзея сталі чатыры аўтамабільныя колы ў зборы, набор ключоў і 90 літраў дызельнага паліва з гаража лепяльчаніна, які жыве па вуліцы Коцарава.

 За ноч — два агароды

 Увечары работніца Межыцкага паштовага аддзялення прыйшла на свой агарод у Заслонаве. Якое ж было яе здзіўленне і абурэнне, калі ўбачыла, што на яе градках пашураваў нейкі зладзюжка. Дарэчы, у гэтую ж ноч здабычай злачынцы стаў і агарод суседкі, пенсіянеркі. Вясну і лета жанчыны хіба дзеля таго працавалі, каб нейкі злыдзень раз наеўся ад пуза! Жанчыны звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі высветлілі, што начным госцем на градках быў трыццацігадовы непрацуючы жыхар Заслонава.

 Зліў масла

  У РАУС прыйшло паведамленне аб тым, што ноччу невядомы злачынца з трансфарматарнай падстанцыі ля вёскі Ворань зліў 170 літраў трансфарматарнага масла. І не пабаяўся ж, што яго можа ўдарыць токам…

 Сын збіў бацьку

 Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах непрацуючага жыхара Велеўшчыны, 1985 года нараджэння. Сын нанёс бацьку “менш цяжкія цялесныя пашкоджанні”.

 Закрытая траўма

 У 4.55 раніцы пятага жніўня ў аддзяленне рэанімацыі райбальніцы быў дастаўлены ваенны пенсі­янер з Бароўкі. Дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, неадэкватны стан. Перад супрацоўнікамі міліцыі зараз стаіць першачарговая задача: высветліць усе абставіны інцыдэнту.

Паводле

матэрыялаў РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.