Міжкультурныя камунікацыі

Паспяхова выступілі вучні Заслонаўскай СШ на фестывалі міжкультурных камунікацый. Лепшым экскурсаводам прызнаны дзесяцікласнік Максім Кухарчук. На конкурсе экскурсаводаў ён выступіў па тэме “Беларусь. Таемнае і малавядомае”.

А дзевяцікласніца Марыя Дзямко адзначана дыпломам ІІ ступені на конкурсе “Фабрыка зорак”.

Юныя даследчыкі

Даследчыя працы па розных прадметах падрыхтавалі вучні Заслонаўскай школы. Вераніка Кулік і Ганна Каляганава — аўтары работ па матэматыцы “Законы і заканамернасці свету лічбаў”. Шасці­класніца Злата Кірута даследавала “Уплыў камп’ютара на зрок школьніка”.

Дзевяці­класнікі Ганна Міхеева і Яўгеній Рыгус выбралі тэмай даследавання антычныя матывы і вобразы ў вершах Пушкіна. Даследчыцай народнасці мовы паэмы “Тарас на Парнасе” стала дзевяцікласніца Ганна Дудкіна. А Лізавета Дзедзянок падрыхтавала працу па нямецкай мове. Юныя “навукоўцы” рыхтавалі работы для ўдзелу ў раённым конкурсе вучнёўскіх даследчых работ.

Складаюць радаводы

У Баброўскай школе стала добрай традыцыяй складаць радаводы.  Першы радавод, скла­дзены вучнем школы (цяпер ужо былым) Сяргеем Шаўчэнкам, прызнаны лепшым не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Свой род даследавала і дзесяцікласніца Дар’я Жарнасек. Яе праца прызнана лепшай у раёне і заняла трэцяе месца ў вобласці. Вучні займаюцца краязнаўствам і працуюць над радаводамі пад кіраўні­цтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Надзеі Хаванскай.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.