Містар ЛДАТК

Пяць кандыдатаў, абраных у выніку галасавання гледачоў, прынялі ўдзел у заключным этапе конкурсу “Містар ЛДАТК”, які прайшоў у каледжы. Конкурс няпросты — візітоўка ў электронным варыянце. У залік ішлі ўдзел у каледжаўскіх мерапрыемствах, агульнаадукацыйны і інтэлектуальны ўзровень. Таксама конкурс мастацкай самадзейнасці – гумарыстычныя сцэнкі, песні ўласнага сачынення. І нават давялося прайсці так званае “дэфіле” – модны кастынг у строгіх касцюмах і з гальштукам.

 Містарам ЛДАТК стаў Кірыл Барадзейка, навучэнец 217 групы, віцэ-містарам – Анатоль Яско (225 група), прыз глядацкіх сімпатый заваяваў Андрэй Варанко з 222 групы.

 Сонца ўсміхнулася гімназістам

На раённым музычным фестывалі “Сонечны круг” вызначылі пераможцаў. Сярод іх шмат гімназістаў. Даніла Сёмачкін і Арына Трусава занялі другое месца ў конкурсе вядучых. Сярод танцавальных калектываў лепшымі аказаліся “ДеКоТан” (што ў перакладзе азначае “дзеці, якія танцуюць”). Калектыву прысуджана першае месца за “шатландскі танец”. На другой ступеньцы ганаровага п’едэстала апынуўся таксама гімназісцкі калектыў “РЫТМ” за “Танец на вечарынцы”. Сярод прызёраў ёсць і вакалісты – гімназісты Іван Сінкевіч з песняй “Italiano” і Кацярына Балотнік, з музычным нумарам.

Ведай нашых – інтэрнацкіх!

У каледжы выбіралі “Міс-інтэрнат”. Дзяўчаты змагаліся за права звацца лепшай на конкурсе мадэльераў. Уразіла гледачоў Марына Федасеева з касцюмам русалкі, які заняў першае месца. Арыгінальнай аказалася газетная сукенка Ганны Калінкінай, што “пацягнула” на званне “міс Грацыя”.

Дзяўчаты і самі прыдумвалі конкурсы па ходзе мерапрыемства: займаліся выпечкай, гатавалі салаты. А вось, напрыклад, зусім экстрэмальны конкурс “Блуканне паміж мабільных тэлефонаў з закрытымі вачыма” – гэткі не раім паўтараць нават і хлопцам.

 “Ану, дзяўчаты!”

У конкурсе “Ану, дзяўчаты!” паспаборнічалі каманды навучэнцаў і выкладчыкаў з каледжа, па праве даказаўшы, што ў спорта аблічча не толькі мужчынскае, але і жаночае. Эстафета, бег на розныя дыстанцыі, скачкі праз скакалку – далёка не поўны пералік конкурсных заданняў. Урэшце – жартоўны конкурс капітанаў з архіскладанай задачаю – спавіць дзіця. Акрамя каманды выкладчыкаў,якая аказалася мацнейшай, у пераможцы трапілі таксама дзяўчаты з 234 і 238 груп.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.