Навіны: дзень за днём

Занятасць насельніцтва
На пачатак сакавіка ў службе занятасці былі зарэгістраваны 139 беспрацоўных. З іх дапамогу па беспрацоўі атрымліваюць 54 чалавекі. Памер дапамогі складае ў залежнасці ад сітуацыі ад адной да дзвюх базавых велічынь.

Працоўныя вакансіі
Прадпрыемствамі і арганізацыямі ў службу занятасці накіраваны запыты на 215 вакансій.

У асноўным патрабуюцца высокакваліфікаваныя работнікі па рабочых спецыяльнасцях — больш за 60 працэнтаў. Таксама, напрыклад, у медыцынскія ўстановы патрабуюцца 16 урачоў, 18 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу. Натуральна, што большасць беспрацоўных не падыходзяць па патрабаваннях адукацыі і кваліфікацыі.

Перанавучанне
Сярод 139 беспрацоўных зарэгістраваны 32% моладзі — людзей ва ўзросце да 30 гадоў. Менавіта моладзь ахвотна адгукаецца на прапанову прайсці перанавучанне на іншыя спецыяльнасці. Так, з пачатку года па накіраванні службы занятасці такіх было 13 чалавек. У асноўным папулярнасцю карыстаюцца спецыяльнасці будаўнічага накірунку: муляры, печнікі, тынкоўшчыкі, плітачнікі, а таксама газаэлектразваршчыкі і вадзіцелі аўтамашын.

На экскурсію ў запаведнік
Зіма — не перашкода для аматараў жывой прыроды. Гэта правіла штодня пацвярджаецца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, куды прыязджаюць паглядзець жывёл і самастойна, і ў складзе арганізаваных экскурсій. Асабліва шмат наведвальнікаў прыбывае ў выхадныя дні — да некалькіх соцень чалавек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.