Надзённы хлеб галіны

Асновай паспяховага развіцця жывёлагадоўлі з’яўляецца стварэнне трывалай кармавой базы, нарыхтоўкі якасных кармоў. Асноўнай задачай з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыйнасці жывёлы, павелічэння структуры кармавых угоддзяў, нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і нарыхтовак высакаякасных кармоў, іх збалансаванасці па ўтрыманні  пажыўных элементаў, стварэння страхавога запасу для грамадскага пагалоўя­ жывёлы. На стойлавы перыяд неабходна нарыхтаваць усіх кармоў не менш за 54,4 цэнтнера кармавой адзінкі на адну ўмоўную галаву жывёлы, у тым ліку травяністых — 35,1.

Патрабуе паляпшэння якасць кармоў, варта давесці канцэнтрацыю абменнай энергіі ў адным кілаграме сухога рэчыва іх да 9,5 — 10 МДж, пры своечасовай уборцы траў і захаванні

тэхналогіі закладкі.

 — Кармы называюць хлебам жывёлагадоўлі. Якія аб’ёмы іх мяркуецца адужаць сёлета?

 — Агульная плошча зямельных угоддзяў, якія падлягаюць касьбе, складае 7200 га, у тым ліку 2170 га шматгадовых траў і 4938 га палепшаных угоддзяў, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасупраўлення Любоў Плігаўка. — На стойлавы перыяд неабходна назапасіць 3500  тон сена, 75000 тон сенажу, 103 000 тон сіласу. Для нарыхтоўкі сена сельскагаспадарчымі арганізацыямі запланавана выкарыстаць 858 га шматгадовых траў, 170 га палепшаных сенажацяў.

 Нарыхтоўка сенажу бу­дзе праводзіцца з шматгадовых траў на плошчы 1265 га, палепшаных лугавых угоддзяў — 4283. Закладка сіласу будзе забяспечана за кошт пасеваў кукурузы на плошчы 3300 га пры ўраджайнасці 320 ц/ га.

 У раёне маецца 93 абліцаваныя сянажныя і сіласныя траншэі, 20 наземных. Гаспадаркі прыступілі да механічнай ачыстцы сховішчаў. Ва ўсіх гаспадарках маюцца вымяральнікі вільгаці і тэрмометры ў дастатковай колькасці.

 На час “зялёнага жніва” патрэба ў дызельным паліве  складае 770 тон, на ўборку збожжавых і рапсу — 690 т.

 Надзейны і тэхнічы патэнцыял сельгасвытворцаў. Мяркуйце самі. Для забеспячэння тэхналагічнага працэсу  на сенажаці выйдуць 26 адзінак кормаўборачных камбайнаў, 37 касілак (восем  шыроказахопных), 27 грабель трактарных,  у тым ліку валкаўтваральнікаў, 28 прэс-падборшчыкаў, 28 прычэпаў спецыяльных.

 — Тэхнічная забяспечанасць гаспадарак дазваляе скасіць травы першага ўкосу (пры ўмове сярэдняй дзённай выпрацоўкі на касілку 10 га) за 19 дзён, — засведчыла Любоў Плігаўка. — Найбольшая нагрузка на касілку ў СВП «Пражэктар» — 326 гектараў, найменшая — у КУВСГП «Баброва» (70 га).

 Для падрыхтоўкі корма­ўборачнай тэхнікі неабходна 3,5 млрд рублёў, з іх 2,6  — на набыццё запасных частак вузлоў і агрэгатаў, 0,9 млрд рублёў — на сезоннае тэхнічнае абслугоўванне кормаўборачных камбайнаў. За кошт уласных сродкаў гаспадарак набыта запасных частак на суму каля 500 млн рублёў. Недахоп сродкаў для поўнай гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі складае 3 млрд руб.

 Пра гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да сяўбы азімых збожжавых і рапсу можна будзе меркаваць аб’ектыўна пасля завяршэння веснавых палявых работ.На дадзеным этапе ўсім кіраўнікам неабходна паставіць задачы інжынернай службе аб поў­най дефектоўцы пасяўных машын і глебаапрацоўчых агрэгатаў з мэтай далейшага іх рамонту і пастаноўкі на захоўванне да 1 ліпеня 2013 года. З 1 ліпеня варта прыступіць да рамонту зернесушыльных комплексаў і збожжаўборачных камбайнаў, да пятага ліпеня паставіць збожжаўборачную тэхніку на лінейку гатоўнасці.

 В. ВАЛОДЗІН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.