Наша галоўнае багацце

Са старажытных часоў беларусы адчуваюць да матухны- зямлі самыя пачцівыя пачуцці. Карміцелькай пяшчотна называюць яе таму, што “сторицей” вяртала яна засеянае ў добры час зерне. Глы-бінны сэнс закладзены ў прымаўцы: “Добрая маці да сваіх дзяцей, а зямля — да ўсіх лю-дзей: добрых і злых, багатых і бедных, вялікіх і малых”. Усіх корміць, поіць, апранае, цяплом сваім сагравае. І адносіны да нашага найгалоўнейшага багацця павінны быць адпаведныя. А як на самой справе? Паспрабуем разабрацца на прыкладзе двух сельсаветаў — Лепельскага і Пышнянскага.

Галоўнымі землекарысталь-нікамі ў першым з’яўляюцца камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Лепельскае», дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя», адкрытае акцыянернае таварыства “Лядна”, вучэбная гаспадарка Лепельскага прафе-сійнага ліцэя — за імі замацавана 10,8 тыс. гектара або 5,9% плошчы раёна.
Грамадзянам перададзена 1102 гектары , дарэчы, 60 га выкуплена ў прыватную ўласнасць.
На тэрыторыі Пышнянскага сельсавета найбольшая ўдзельная вага зямельных угоддзяў прыпадае на СФГ «Азімка», «ВалБік», СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат», за імі замацавана 3,1 тыс. га. Вяскоўцы гаспадараць на 457 га.
Мясцовыя органы сумесна са спецыялістамі землеўпарадкавальнай службы пастаянна праводзяць падворныя абходы землеўладанняў грамадзян з мэтай навядзення належнага парадку на прыдамавых тэрыторыях і прысядзібных зямельных участках. Летась Лепельскім сельвыканкамам выдадзена 116 прадпісанняў, Пышнянскім — 96, сёлета — адпаведна, 51 і 28.
Апошнім часам выразна намецілася тэндэнцыя змяншэння попыту насельніцтва на зямельныя ўгоддзі. Наадварот, грамадзяне адмаўляюцца ад атрыманых раней участкаў. А гэта ў сваю чаргу нарадзіла яшчэ адну праблему — узрасла колькасць так званых незапатрабаваных угоддзяў, якія зарастаюць пустазеллем. Ці ёсць выйсце? Ёсць. Падобныя землі варта перадаваць сельгаспрадпрыемствам для ўключэння ў сельскагаспадарчы севазварот. Іншага шляху няма. Па гэтаму шляху рух прыкметны. Мяркую па такіх лічбах. За перыяд 2011 — 2012 г.г. такіх зямель перададзена сельскагаспадарчым прадпрыемствам 266 га (888 участкаў), у тым ліку па Лепельскім сельсавеце — 200 участкаў плошчай 60 га, па Пышнянскаму — адпаведна, 73 і 22 .
Набыў рэальныя абрысы і яшчэ адзін напрамак землеўпарадкавання. Маю на ўвазе звя-дзенне колішніх агародаў у адзін масіў. І ўсё ж, нягледзячы на тое, што незапатрабаваныя зямельныя ўчасткі штогод пераносяцца і пераразмяркоўваюцца паміж вяскоўцамі, пытанне эфектыўнага і рацыянальнага іх выкарыстання стаіць вельмі востра. Зноў праілюструем сказанае лічбамі. Выяўлена 2288 га незапатрабаваных зямель, у тым ліку па Лепельскім сельсавеце — 463 , Пышнянскім — 235. Няўжо іх нельга пераразмеркаваць? Адказ на паверхні — участкі часткова пераўвільготнены і зараслі драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Для ўключэння іх у сельскагаспадарчы абарот неабходна правесці комплекс культурна-тэхнічных работ — раскарчаваць, пракласці каналы і, вядома, затым узараць. Сродкі спатрэбяцца і немалыя. Канечне. Аднак марудзіць не выпадае. Працэс зарастання і забалочвання не спыніцца і грошай затым спатрэбіцца намнога больш.
— Нашай службай сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу і аграномамі сельгаспрадпрыемстваў угоддзі сельскагаспадарчага прызначэння праінвентарызаваны, — адзначыў у размове начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна Віктар Міхно. — Па выніках абследаванняў сёлета 3269 га палепшаных лугавых угоддзяў былі пераведзены ў ворныя пад шматгадовыя травы, у тым ліку па КУВСГП «Лепельскае» — 356 , ААТ «Лядна» — 43 , ДСГУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» — 93. Далей. У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М. Косінца ад 18 мая 2013 г. у сельскагаспадарчы абарот па раёне ўцягнута 30 га невыкарыстоўваемых зямель каля малочнатаварных ферм, у тым ліку ля ААТ «Лядна» — 3,5 , КУВСГП “Лепельскае» — 6,5 га.
— Зрухі відавочныя, дастаткова пабываць у гаспадарках. Аднак праблем нямала засталося…
— Згодзен. Работа па рэалізацыі зямельнага заканадаўства, добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану патрабуе паскарэння. Не ўцягнутыя ў сельскагаспадарчы абарот землі навучальнай гаспадаркі Лепельскага прафесійнага ліцэя каля вёскі Забаенне на плошчы 1,7 га. У КУВСГП «Лепельскае», каля малочнатаварнай фермы вёскі Малы Поўсвіж, узарана 3 га невыкарыстоўваемых зямель, у той жа час не прыбраныя камяні, по-ліэтыленавая плёнка і іншае смецце. Ля МТФ у Паддуб’і не выкарыстоўваецца тры га. Тэрыторыя фермы на час праверкі была зарослай пустазеллем, з рэшткамі леташняй саломы, тэрыторыя часткова не абгаро-джана. Недахопы былі выяўлены і ў сартастанцыі , ААТ “Лядна”,СФГ “Азімка”…
Такім чынам асноўнымі хібамі з’яўляюцца захламленасць тэрыторый малочнатаварных ферм і прылеглых да іх тэрыторый рэшткамі леташніх кармоў, зарастанне пустазеллем, несвоечасовая вывазка арганікі, наяўнасць несанкцыянаваных звалак, адсутнасць на механізаваных дварах спецыяльна абсталяваных пляцовак для збору і захоўвання зношаных аўтамабільных шын.
І тут сваё слова павінны сказаць сельвыканкамы, прымяніць усталяваныя законам санкцыі. Тым больш, што ў кожным сельвыканкаме распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. Лепельскім сельсаветам праведзены 31 сход з грамадзянамі па пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў, тры суботнікі, Пышнянскім — адпаведна, 24 і чатыры.
Установамі культуры, аховы здароўя, адукацыі абодвух сельскіх Саветаў добраўпарадкаваны прылеглыя тэрыторыі, разбіты клумбы, высаджаны кветкі. Лепельскім сельвыканкамам устаноўлены новыя платы працягласцю 1,4 кіламетра, Пышнянскім — устаноўлена 400 метраў новых і адрамантавана 350. Добраўпарадкавана вуліца Маладзёжная ў вёсцы Пышна.
Непрывабна выглядаюць асобныя населеныя пункты з-за струхлелых пабудоў. І тут нямала зроблена. Толькі летась у Лепельскім сельсавеце знесена дзевяць старых хацін з гаспадарчымі пабудовамі агульнай плошчай 1,35 га, па Пышнянскім — сем. Работа ў гэтым напрамку працягваецца і ў бягучым годзе. Вызваляюцца зямельныя ўчасткі. Між тым насельніцтва неахвотна бярэ іх па прычыне парушэння ўрад-лівага пласта, а неглыбокае пахаванне будаўнічага друзу перашкаджае ўзворванню агарода, пасадцы і пасеву сельскагаспадарчых культур.
Што тычыцца аказання дапамогі замацаванымі арганізацыямі ў навядзенні парадку ў населеных пунктах Лепельскага сельсавета, то да выканання названых мерапрыемстваў прыступілі Лепельскі ўчастак філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга”, УА “Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй”, КУВП «Бароўка», раён электрычных сетак, УА “Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”.
Лепельскае райспажыўтаварыства, ААТ «Лепельскае АТП № 14», Лепельскі ўчастак ДЛГ «Крупскае ваеннае лясніцтва», цэнтральная раённая аптэка № 14, ААТ «Лепельпрамшвеймэбля» і шэраг іншых недаравальна марудзяць. Па Пышнянскаму сельсавету ўсе замацаваныя арганізацыі прыступілі да работы.
Ды і самім вясковым гаспадарам варта закасваць рукавы і наводзіць “марафет” ля сваіх сядзіб. А то сядзяць асобныя малайцы “кроў з малаком” на прызбах, смаляць цыгаркі і пасмейваюцца з шэфаў, якія добраўпарадкоўваюць населены пункт. Зразумела, нямоглым бабулькам дапамагчы трэба. Асабліва тым, у каго дзяцей няма ці далёка недзе жывуць. Астатнім, у каго сіла ў руках, самім клапаціцца варта аб навядзенні парадку на зямлі. Пара ўтрыманства мінае.
Псуюць там-сям агульны пейзаж і міні-палігоны. КУВП ЖКГ «Лепель» не ўсюды смецце падбуртоўвае, абвалоўка асобных міні-палігонаў месцамі разбурана. У непагадзь, калі раз’юшана скавыча вецер, лёгкае смецце бы на крылах разлятаецца па наваколлі.
Сельскім выканаўчым ка-мітэтам сумесна з кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый неабходна актывізаваць работу па выкананні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, прыцягваючы да гэтай працы мясцовае насельніцтва, старэйшын сельскіх населеных пунктаў, дэпутатаў Саветаў, пастаянна ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем зямель і ўключэннем іх у сельскагаспадарчы абарот.
Відавочна, ва ўзнікненні негатыўных з’яў назіраюцца і аб’ектыўныя фактары, у прыватнасці, эканамічны стан землекарыстальнікаў і землеўладальнікаў. Аднак прыкрываць неразваротлівасць і безгаспадарчасць выключна гэтым недаравальна. Цяжкасці часовыя. Дарогу адольвае той, хто рашуча крочыць наперад, а не топчацца на месцы. У канчатковым выніку многае залежыць ад патрабавальнасці мясцовых органаў улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, ад іх умення правільна паставіць задачы, арганізаваць працу і запатрабаваць яе выкананне.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.