Паважаныя жыхары Лепельскага раёна, дарагія землякі!

14 верасня  будзем святкаваць Дзень горада Лепеля, а да любога свята трэба як след рыхтавацца. І ў першую чаргу, навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях, абнавіць фасады дамоў, пафарбаваць агароджы і зрабіць многае іншае.  Вы ўжо змаглі пераканацца, колькі зроблена ў горадзе Лепелі і сельскіх населеных пунктах райвыканкамам, сельвыканкамамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі па навядзенні парадку на зямлі і добра­ўпарадкаванні населеных пунктаў.

 Лепельская зямля заўсёды славілася сваёй прыгажосцю, працавітасцю і спагадлівасцю людзей, іх любоўю да роднага краю. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашу Лепельшчыну яшчэ ўтульней і чысцей. І я заклікаю вас падтрымаць шматгадовую традыцыю і ўнесці ўклад у добраўпарадкаванне г. Лепеля і сельскіх населеных пунктаў, каб кожны куток нашай малой радзімы быў прыгожы, кожны дом — домам узорнага ўтрымання! І няхай гэта стане данінай павагі да нашай гісторыі, памяці мінулых пакаленняў і добрым прыкладам для падрастаючага пакалення! Шчыра спадзяюся, што вы падтрымаеце мой зварот, і наша свята мы сустрэнем у чысціні і парадку.

Барыс ЯФРЭМАЎ, старшыня райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.