Параўнаем цэны на лякарствы

Даводзілася чуць, што ў аптэчнай сістэме горада неймаверна высокія цэны на лякарствы. Быццам у Віцебску, Мінску, іншых гарадах яны на парадак ніжэйшыя. Такая сітуацыя не магла не зацікавіць, і я вырашыў сам параўнаць кошты лякарстваў у Лепелі і Віцебску. 1 снежня перапісаў цэны на некаторыя таблеткі з вітрыны Лепельскай цэнтральнай аптэкі, а потым параўнаў іх з коштам такога ж лякарства ў аптэцы пры абласным дыягнастычным цэнтры. Вось што атрымалася.

Вераамладыпін (30 таблетак па 10 міліграмаў) у Лепелі і Віцебску каштаваў аднолькава — 16980 рублёў, панангін (50 таблетак) — 32050 рублёў, аспаркам (50 таблетак) — 7150 рублёў, рыбаксін (50 таблетак па 250 міліграмаў) — 2350 рублёў, цянорык (28 таблетак па 100/25 міліграмаў) — 16400 рублёў. Аспікард (50 таблетак па 150 міліграмаў) каштаваў у Лепелі 8350, у Віцебску — 7750 рублёў, каптапрыл (40 таблетак на 25 міліграмаў) — адпаведна 6760 і 8650 рублёў. Кардафен (50 таблетак па 10 міліграмаў), стамло (20 таблетак па 10 міліграмаў), энап (20 таблетак па 20 міліграмаў) у Лепелі былі, а ў Віцебску — не, таму і кошт іх называць не мае сэнсу.

Атрымліваецца, што цэны на лякарствы ў большасці роўныя. Даражэй у Віцебску на 1890 рублёў каптапрыл, а танней — на 600 рублёў аспікард.

Усім зразумела, што невялікая розніца ў цэнах можа быць звязана з перыядам завозу лякарстваў. Скажам, нават у адным з лепельскіх аптэчных філіялаў яно можа застацца з ранейшага завозу па больш таннай цане, чым у цэнтральную аптэку завязуць новы прэпарат па больш дарагім кошце.

Іншая справа, што лякарствы ўвогуле дарагія. Але гэта ўжо зусім іншая тэма.

 Уладзімір ШУШКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.