Пасля вятроў

 Пасля моцных вятроў, якія пранесліся над Лепельшчынай, у прадстаўніцтва Белдзяржстраху ад насельніцтва было накіравана больш за 20 зваротаў з заявамі ад кампенсацыі нанесенай шкоды. З некаторых дамоў сарвала да 12 лістоў шыферу. У сярэднім выплаты склалі каля 400 тысяч рублёў.

Згарэла ў агні

 19 сакавіка каля 23 гадзін адбыўся пажар у хаце жыхаркі Новых Валосавічаў Соф’і Разумавай, 1947 года нараджэння, якая жыла разам з 28-гадовым сынам Уладзі­мірам, работнікам лясгаса. Агнём знішчаныя дах, столь, маёмасць, пашко­джаны сцены.

Хлопец пакінуў хату самастойна, да прыезду падраздзяленняў МНС і не пацярпеў. А палове гадзіны ночы пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі на канапе знойдзены труп гаспадыні.

 У хаце не было аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка. Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за неасцярожнасці пры курэнні жанчыны, якая загінула. Матэрыяльны ўрон склаў болей за 10 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.