Перавагі электроннага дэкларавання

Мой муж працуе прадпрымальнікам. Ці можа ён скарыстацца электронным дэклараваннем, або гэта прэрэгатыва толькі дзяржаўных арганізацый?
Валянціна, жыхарка г. Лепеля.
На пытанне нашай чытачкі мы папрасілі адказаць начальніка аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў ІМПЗ па лепельскім раёне Алену Цімафееву.
З 1 красавіка 2009 у падатковых органах функцыянуе сістэма электроннага дэкларавання (СЭД).

Такім чынам, у плацельшчыкаў з’явілася магчымасць выкарыстання глабальнай сеткі Інтэрнэт па накіраванні ў падатковыя органы ў любы час сутак дэкларацыі (разлікаў) і інфармацыі, якую яны абавязаны паведамляць у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. Арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць накіраваць запыт аб растлумачэнні залішне пералічаных плацяжоў у бюджэт, перанесці тэрмін правядзення планавай праверкі, а падатковыя органы, са свайго боку, — накіраваць растлумачэнне і паведаміць аб прынятых рашэннях. Апрача таго, удзельнікі сістэмы электроннага дэкларавання атрымліваюць доступ да адзінай базы даных кантралюючых органаў, што дае магчымасць валодаць інфармацыяй аб аднясенні іх да пэўнай групы рызыкі па вызначаных крытэрыях.
Акрамя прадастаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў) інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь маецца магчымасць падаваць справаздачнасць у падраздзяленні Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах”, у органы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваць бізнэс у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прыняць удзел у электронных аўкцыёнах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».
Паколькі пытанне чытачкі тычылася пераважна прадпрымальнікаў, варта адцяніць такую немалаважную дэталь: выкарыстанне СЭД дазваляе суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці скараціць выдаткі працоўнага часу ў сувязі з адсутнасцю неабходнасці наведваць падатковую інспекцыю, выключыць памылкі пры запаўненні падатковых дэкларацый (разлікаў), значна паменшыць папяровы дакументаабарот.
— Алена Аляксандраўна, гэта лаканічны аповед, а дзе можна атрымаць суб’ектам гаспадарання, індывідуальным прадпрымальнікам больш дэталёвую інфармацыю?
— Падрабязную інфармацыю па выкарыстанні сістэмы электроннага дэкларавання можна атрымаць у падатковым органе па месцы пастаноўкі на ўлік, у рэгістрацыйных цэнтрах РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах”, а таксама на сайце www.pki.by.
Дарэчы, з 1 студзеня 2014 года ў пункт 4 артыкула 63 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь уносяцца дапаўненні, у адпаведнасці з якімі ў плацельшчыкаў падатку на даданую вартасць, у тым ліку і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўплачваюць падатак на даданую вартасць у фіксаванай суме, узнікне абавязак прадстаўляць у падатковы орган падатковыя дэкларацыі толькі ў выглядзе электроннага дакумента.
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне прапаноўвае плацельшчыкам, якія не падключыліся да сістэмы электроннага дэкларавання, звярнуцца ў рэгістрацыйны цэнтр Засведчваючага цэнтра РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” для падключэння. Спецыялісты рэгістрацыйнага цэнтра ажыццяўляюць выезд для аказання паслуг плацельшчыкам па першаснай рэгістрацыі і прадаўжэнні тэрміну дзеяння сертыфіката адкрытага ключа. Па ўзніклых пытаннях звяртайцеся ў ІМПЗ па тэлефонах 4-20-82 або 4-13-54 , а таксама ў рэгістрацыйныя цэнтры: у г. Віцебску — 42-52-85, 42-52-50 або ў г. Мiнску — 269-19-19.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.