Першае месца — у Бажэны Гушчы

На базе Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ былі праведзены абласныя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод членаў Савета ДТСААФ вобласці.
Лепельскую раённую арганізацыйную структуру ДТСААФ прадставіла каманда з чатырох чалавек. Сярод іх дырэктар Лепельскай аўташколы ДТСААФ Павел Лямцаў, а таксама трое вучняў Старалядненскай сярэдняй школы-сада Бажэна Гушча, Аляксей Валевіч і Дзмітрый Ігнатовіч.

Прыемна адзначыць, што ў асабістым заліку першае месца заняла Бажэна Гушча, а ў агульнакамандным заліку лепяльчане занялі другое месца.
Пераможцы прывезлі з сабой Ганаровыя граматы, Кубкі і каштоўныя падарункі. Бажэна атрымала ў падарунак фен замежнай вытворчасці. Каманда ж узнагароджана пнеўматычнай шматзараднай вінтоўкай.
С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.