Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць

  За першае паўгоддзе 2013 года ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва недапаступіла 1,3 млрд рублёў. Хто запазычыў? На пытанне адказвае па просьбе рэдакцыі Валянціна ІГНАЦЕНКА, начальнік Лепельскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

 12 суб’ектаў гаспадарання маюць пратэрмінаваную запазычанасць па абавязковых плацяжах —

ААТ «Лепельпрамшвеймэбля», ААТ «Лядна», ААТ «Чарэйшчына», ААТ «Ладасна», КУВСГП «Баброва», ААТ «Лепельаграсэрвіс», ДСГУ «Лепельская СС», КУВСГП «Лепельскае», філіял Дражна ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», СФГ «Паземшчына», ТАА «Стэйфі-Груп», Лепельскі філіял ААТ «Чашніцкі льнозавод». Дзесяці сельскагаспадарчым прадпрыемствам была прадастаўлена адтэрміноўка (растэрміноўка) плацяжоў да 1 студзеня 2020 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2011 г. №34 «Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганізацый». Адзінай умовай дзеяння Указа з’яўляецца своечасовая і поўная выплата бягучых плацяжоў. Нявыплата іх пацягнула за сабой прыпыненне дзеяння дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе адтэрміноўкі плацяжоў у Фонд ААТ «Чарэйшчына», ААТ «Ладасна», КУВСГП «Баброва», ААТ «Лепельаграсэрвіс», ДСГУ «Лепельская СС».

 Між тым нявыплата або няпоўная выплата плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва цягне адміністрацыйную адказнасць плацельшчыкаў у адпаведнасці з артыкулам 11.54 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях» у выглядзе штрафу ў памеры дваццацi працэнтаў налічанай (даналічанай) сумы названых плацяжоў. У адпаведнасці з артыкулам  51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” ў працоўны стаж  фізічных асоб залічваецца работа, у перыяд якой выплачваліся страхавыя ўзносы ў парадку i памерах, устаноўленых заканадаўствам. Такім чынам, калі наймальнік за які-небудзь перыяд не пералічыў страхавыя ўзносы, гэты перыяд пры прызначэнні пенсіі выключаецца з агульнага стажу працы. Нагадваем кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, што ва ўмовах персаніфікаванага ўліку пры афармленні пенсіі адлюстроўваецца інфармацыя аб нявыплаце страхавых узносаў працадаўцамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.