“Прамая лінія” і восеньскі кірмаш

“Прамая лінія”
14 кастрычніка бягучага года з дзесяці да адзінаццаці гадзін дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Іванова правядзе “прамую лінію”. Па тэлефоне 4-88-18 вы можаце звярнуцца па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Восеньскі кірмаш

19 кастрычніка бягучага года а восьмай гадзіне на гарадскім рынку і стаянцы насупраць будынка “Універмага” будзе праводзіцца восеньскі кірмаш, дзе ў шырокім асартыменце будуць прадстаўлены сельскагаспадарчая прадукцыя і тавары народнага спажывання. У кірмашы прымуць удзел прадпрыемствы горада Віцебска.
Кожнага, хто наведае кірмаш, чакаюць карысныя пакупкі і выдатны настрой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.