“Прамыя тэлефонныя лініі”

23 верасня бягучага года з дванаццаці да чатырнаццаці гадзін па тэлефоне 4-82-89 будзе праводзіцца “прамая лінія” з начальнікам Лепельскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максімам Аляксандравічам Тарасавым па пытанні “Аб выкананні суб’ектамі гаспадарання Лепельскага раёна мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчавіка Сасноўскага”,

а з 15 да 16 гадзін па тэлефоне 4-11-31 галоўны спецыяліст Лепельскай раённай існпекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Пятровіч Масленка правядзе “гарачую тэлефонную лінію” на тэму “Пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі”.
24 верасня бягучага года з дзевяці да адзінаццаці гадзін па тэлефоне 4-12-32 адбудзецца “прамая лінія” з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Аляксандравічам Шыдлоўскім, які курыруе пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
24 верасня бягучага года з 16 да 17 гадзін па тэлефоне 4-28-07 адбудзецца “прамая тэлефонная лінія” па пытанні “Аб заканадаўстве Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва”. На вашы пытанні адкажа начальнік Лепельскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Валянціна Міхайлаўна Ігнаценка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.